Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Meta зноў наймае скарочаных супрацоўнікаў

За апошнія тыдні Meta стала патроху паскараць найманне супрацоўнікаў на тэхнічныя і інжынерныя пасады. Усе працаўнікі, звольненыя з мінулага лістапада, калі ў кампаніі пачаліся масавыя скарачэнні, цяпер могуць падаць сваю кандыдатуру на адкрытыя пазіцыі праз спецыяльны партал для «выхадцаў» з Meta.

1 каментарый

У ходзе некалькіх хваляў звальненняў, якія завяршыліся пры канцы мая, тэхнагігант пазбавіўся больш як 20 тысяч чалавек, або 25% штату. Ад чэрвеня дзясяткі з тых людзей пачалі наймаць назад. Пра гэта даведаўся Insider ад некалькіх дасведчаных крыніц. У Meta адмовіліся ад каментароў.

Дэ-факта практычна ва ўсёй кампаніі ў рамках «Года эфектыўнасці» хайрынг замарожаны, але ў некаторых напрамках набірае абароты. Meta зафіксавала паляпшэнні ў найважнейшым для яе — рэкламным — бізнэсе, змагла павысіць паказчыкі ўтрымання карыстальнікаў і паспяхова запусціла канкурэнта Twitter, чым парадавала інвестараў.

Цяпер у кампаніі вольныя сотні інжынерных роляў у галіне распрацоўкі праграмнага і апаратнага забеспячэння і AR/VR, а таксама тэхнічныя ролі, звязаныя з забеспячэннем працы інфраструктуры і дата-цэнтраў. Звычайна гэтыя вакансіі не маюць на ўвазе наяўнасці падначаленых — Meta лічыць, што занадта шмат менеджараў быць не павінна.

«Год эфектыўнасці» спрацаваў: у Meta падскочыла квартальная выручка
«Год эфектыўнасці» спрацаваў: у Meta падскочыла квартальная выручка
Па тэме
«Год эфектыўнасці» спрацаваў: у Meta падскочыла квартальная выручка

Кампанія ў асноўным бярэ людзей з досведам і ў меншай ступені зацікаўленая ў выпускніках і практыкантах. Часцей наймае тых, хто займаў высокія інжынерныя пасады і быў звольнены, нягледзячы на добрыя вынікі перфоманс-рэв’ю.

Людзей з боку таксама наймаюць, але, паводле слоў суразмоўцаў Insider, суадносіны прыкладна 10 да 1 на карысць «былых». Зрэшты, усім ім даводзіцца цалкам праходзіць увесь працэс інтэрв’ю. Людзей могуць наймаць не на тыя пазіцыі, якія ў іх былі да звальнення, часам з паніжэннем і на меншы заробак.

Адзін з суразмоўцаў кажа, што ўладкаваўся на тую ж пасаду, але цяпер будзе атрымліваць на 10% менш. Іншы звольнены супрацоўнік, які цяпер зноўку праходзіць працэс хайрынгу, расказаў, што бачыў вакансію на сваю пасаду, але ўжо як падрадчыка і з аплатай на 20% ніжэйшай, ніж атрымліваў ён.

Meta потеряла треть ИИ-специалистов за прошлый год
Meta потеряла треть ИИ-специалистов за прошлый год
По теме
Meta потеряла треть ИИ-специалистов за прошлый год

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]