Meta запусціла вэб-версію
Threads — аналаг X (Twitter) ад Meta — цяпер даступны праз браўзер. Вэб-версія мае дапамагчы сацсетцы ўтрымліваць карыстальнікаў і ўмацаваць пазіцыі ў барацьбе з канкурэнтам, піша The Verge.

Юзеры змогуць рабіць публікацыі і ўзаемадзейнічаць з іншымі пастамі, а таксама праглядаць стужку. Вэб-версію будуць выкочваць на працягу наступных некалькіх дзён.
Пакуль у вэб-версіі Threads можна было толькі паглядзець профілі карыстальнікаў — лайкнуць або рэпоснуць публікацыю было нельга, нягледзячы на наяўнасць такіх кнопак: пры націску платформа перанакіроўвала на QR-код для загрузкі мабільнай праграмы.
Новы інтэрфейс вэб-версіі падобны да мабільнай версіі, але мае адрозненні ў размяшчэнні кампанентаў. Таксама ў вэб-версіі ёсць не ўсе яе магчымасці: напрыклад, нельга рэдагаваць профіль або адпраўляць пасты ў паведамленні ў Instagram. Але распрацоўшчыкі плануюць пашыраць функцыянал.
Threads набраў больш за 100 млн падпісчыкаў усяго за пяць дзён пасля рэлізу 5 ліпеня. Але пасля першапачатковага ажыятажу сэрвіс стаў рэзка губляць юзераў: паводле справаздачы аналітыкаў Similarweb ад 10 жніўня, за месяц колькасць актыўных Android-карыстальнікаў павалілася амаль на 80% з пікавых 49,3 млн да 10,3 млн.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Что тут комментировать?.. Не взлетела соцсеть Threads.