Meta заявіла пра ашуканцаў, якія крадуць акаўнты праз сфальшаваныя ChatGPT
Кампанія заявіла, што выявіла мноства шкодных спасылак на сваіх платформах, якія выдаюць сябе за інструменты ChatGPT.
Ад сакавіка даследчыкі Meta выявілі дзесяць сямействаў шкодных праграм, якія выкарыстоўваюць ChatGPT ды іншыя падобныя інструменты для ўзлому ўліковых запісаў у інтэрнэце. Кампанія заблакавала больш за 1 тысячу шкодных спасылак на сваёй платформе. Махлярства часта звязанае з мабільнымі праграмамі або пашырэннямі для браўзера, якія выдаюць сябе за інструменты ChatGPT.
Асноўнымі мішэнямі зламыснікаў былі карыстальнікі, якія кіруюць бізнэсам у Facebook. Ашуканцы часта звяртаюцца да асабістых уліковых запісаў карыстальнікаў, каб атрымаць доступ да звязанай бізнэс-старонцы або рэкламнага акаўнта. Meta плануе ўвесці новы тып уліковага запісу для кампаній пад назвай Meta Work.
Новыя ўліковыя запісы дазволяць атрымліваць доступ да інструментаў Facebook Business Manager без асабістага ўліковага запісу Facebook. «Гэта дапаможа павысіць бяспеку бізнэс-акаўнтаў у тых выпадках, калі зламыснікі пачынаюць з кампраметацыі асабістага акаўнта», — гаворыцца ў заяве Meta.
Читать на dev.by