«Інвестыцыі жахлівыя»: акцыянер Meta заклікаў Цукерберга скараціць выдаткі на метасусвет
Уладальнік больш як 2 мільёнаў акцый Meta і кіраўнік інвесткампаніі Altimeter Брэд Герстнер апублікаваў адкрыты ліст Марку Цукербергу і радзе дырэктараў кампаніі.
Уладальнік больш як 2 мільёнаў акцый Meta і кіраўнік інвесткампаніі Altimeter Брэд Герстнер апублікаваў адкрыты ліст Марку Цукербергу і радзе дырэктараў кампаніі.
У лісце Герстнер заявіў, што Altimeter Capital падтрымлівае стратэгію Meta ў цэлым. Аднак інвестар заклікаў кіраўніцтва кампаніі да аптымізацыі і факусіроўкі, каб вярнуць давер. Герстнер прапанаваў тры крокі для выпраўлення сітуацыі. Meta трэба скараціць выдаткі на персанал не менш чым на 20%. Таксама неабходна скараціць штогадовыя капітальныя выдаткі не менш чым на $5 мільярдаў на год (да $25 мільярдаў). Акрамя таго, інвестар прапанаваў абмежаваць інвестыцыі ў метасусвет і падраздзяленне Reality Labs сумай не больш чым $5 мільярдаў на год.
Бізнэсмен заўважыў, што інвестыцыі ў метасусвет прыводзяць да блытаніны, бо карыстальнікі ў цэлым не разумеюць, што гэта такое. «Калі б кампанія інвеставала ў гэты праект $1-2 млрд на год, гэта наогул не стала б праблемай. Вы б спакойна займаліся даследаваннямі і распрацоўкамі, а інвестары засяродзіліся б на асноўным бізнэсе і прарывах у галіне штучнага інтэлекту», — сказана ў лісце. Замест гэтага, паводле слоў Герстнера, кампанія інвеставала ў праект $10-15 мільярдаў на год і заявіла, што для атрымання вынікаў можа спатрэбіцца 10 гадоў. «Меркаваныя інвестыцыі на больш як $100 млрд у невядомую будучыню — велізарныя і жахлівыя нават паводле мерак Крэмніевай даліны», — дадаў ён.
Раней Meta сутыкнулася са скарачэннем рэкламных даходаў на тле эканамічнага крызісу ў ЗША і змены палітыкі прыватнасці ў Apple. Акцыі кампаніі ўпалі больш як на 61% ў 2022 годзе. У маі гэтага года Meta папярэдзіла супрацоўнікаў пра масавыя скарачэнні. Аднак крыніцы ў кампаніі сцвярджаюць, што Цукерберг «апантаны» ідэяй метасусвету і не мае намеру адмаўляцца ад інвестыцый у гэтую галіну.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
а как же весь хайп вокруг web3.0
Графика ужасная, 20 летней давности. Почему они 3д движок современный не могут использовать? Похоже на огромный распил денег.