Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Між Манголіяй і Эквадорам: у Беларусі мінус 10 пазіцый за год у топ-100 краін для стартапаў

Беларусь апусцілася з 70 на 80 месца ў штогадовым рэйтынгу ста краін свету з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для развіцця стартапаў Global Startup Ecosystem Index ад StartupBlink. У 2020 годзе нашая краіна ішла 63-й.

9 каментарыяў
Між Манголіяй і Эквадорам: у Беларусі мінус 10 пазіцый за год у топ-100 краін для стартапаў

Беларусь апусцілася з 70 на 80 месца ў штогадовым рэйтынгу ста краін свету з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для развіцця стартапаў Global Startup Ecosystem Index ад StartupBlink. У 2020 годзе нашая краіна ішла 63-й.

Сярод краін Усходняй Еўропы Беларусь займае 20 месца — мінус 2 за год, у Еўропе ў цэлым — 41 месца, таксама мінус 2 за год. Як адзначаюць аўтары рэйтынгу, Беларусь застаецца ў міжнароднай ізаляцыі і, як і ейная сталіца, апошнія тры гады губляе пазіцыі ў спісе, так і не рэалізаваўшы некалі велізарны патэнцыял для поспеху на рэгіянальным і глабальным узроўнях.

«Апошнія гады характарызуюцца палітычнай нестабільнасцю і далейшай міжнароднай ізаляцыяй на фоне вайны ва Украіне, што стварае вельмі складаныя ўмовы для мясцовых прадпрымальнікаў. Як вынік, у Беларусі ўтварылася вялікая прорва паміж яе сапраўдным патэнцыялам і цяперашнімі вынікамі, што пагаршаецца адтокам яе самых таленавітых ІТ-спецыялістаў у іншыя краіны Еўропы, дзе іх з радасцю чакаюць», — гаворыцца ў картцы рэйтынгу пра Беларусь.

Паводле слоў складальнікаў, многія кампаніі беларускага паходжання цяпер месцяцца ў іншых еўрапейскіх краінах, а стартапы, што засталіся тут, у асноўным на перадпасяўной або пасяўной стадыі. «Мясцовым экасістэмам спатрэбяцца гады, каб аднавіцца і расці. Па-першае, краіне прыйдзецца зноў заслужыць давер і інвестыцыі замежных венчурных капіталістаў, што малаверагодна ў цяперашніх абставінах. Па-другое, краіне прыйдзецца пераканаць сваіх таленавітых супрацоўнікаў вярнуцца дадому. І, па-трэцяе, спатрэбяцца новыя палітыкі, каб прадпрымальнікі захавалі штаб-кватэры ў Беларусі і разглядалі краіну як патэнцыйны рынак», — напісалі яны, дадаўшы, што будучыня тутэйшай стартап-экасістэмы і ейны ўклад у эканоміку цесна звязаныя з развіццём геапалітычнай сітуацыі.

Мінск упаў на 50+ пазіцый у рэйтынгу найлепшых гарадоў для стартапаў. Вось топ-20
Мінск упаў на 50+ пазіцый у рэйтынгу найлепшых гарадоў для стартапаў. Вось топ-20
Па тэме
Мінск упаў на 50+ пазіцый у рэйтынгу найлепшых гарадоў для стартапаў. Вось топ-20

Што тычыцца стартап-інвестыцый, то ў 2020 і 2021 гадах у Беларусі, паводле даных Startuplink, было ўкладзена па тры ўгоды на суму $500 тысяч і $2,48 млн адпаведна. У 2022 годзе гэтыя паказчыкі адпавядалі нулю.

Лідарам рэйтынгу сталі ЗША, за імі ідуць Вялікабрытанія і Ізраіль. Польшча, як і годам раней, займае 33 месца, Літва зноў 17-я. Латвія размясцілася на 39 радку (+4), Украіна — на 49-м (+1), Казахстан — на 73-м (+1). Расія змагла ўтрымаць 29 месца.

Поўная версія рэйтынгу з падрабязнымі ацэнкамі краін і метадалогіяй даследавання даступная па спасылцы.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

https://devby.io/news/minsk-upal-na-50-pozitsii-v-reitinge-luchshih-gorodov-dlya-startapov-vot-top-20

Зачем было отдельную статью по странам делать, если была уже про города?
Или две статьи - два гонорара?

Anonymous
Anonymous
0

Неужели девбаю нужно еще держать отчет перед кем-то, чтобы еще раз написать, как в Беларуси плохо?

1

Хосподя, опять ты? 🤣
Неужели трудно понять, что я не требую никакого отчёта? Обычное нытье. Не более.
Ну и таки ты прав. В данном случае твоя любимая тема для нытья "как в Беларуси плохо" выражена в этой статье в конкретных цифрах.
Хочешь ее обсудить - начинай накидывать на вентилятор

Anonymous
Anonymous
-2

Боже, выдохни.
Че ее обсуждать - конечно ситуация резко хуже чем даже год назад.
А тебе жалко гонораров авторам местным?

-1

Да ни грамма. Я же со своего кармана им не плачу. Душа жаждет разнообразия, а не повторения.

-1

Кстати, могу подсказать СМИ, которые пишут, как в Беларуси хорошо. СБ Беларусь сегодня. Зачем себя мучать? 😉

Anonymous
Anonymous
-2

* убежал читать *

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 чэрвеня 2023, 19:45

-1

Всегда рад подсказать.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

жалкая подделка, тг канал Советская Белоруссия и только