Nvidia і Microsoft стварылі альянс для абароны ад ШІ-атак і не запрасілі OpenAI, Google і Anthropic
Nvidia, Microsoft, SpaceX, IBM ды іншыя тэхналагічныя кампаніі запусцілі Open Secure AI Alliance. Удзельнікі намераны супольна распрацоўваць і публікаваць адкрытыя інструменты для абароны ад кібератак з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Nvidia, Microsoft, SpaceX, IBM ды іншыя тэхналагічныя кампаніі запусцілі Open Secure AI Alliance. Удзельнікі намераны супольна распрацоўваць і публікаваць адкрытыя інструменты для абароны ад кібератак з выкарыстаннем штучнага інтэлекту.
Да ініцыятывы таксама далучыліся Palantir, Cloudflare, Cisco, Dell, Adobe, Siemens, DoorDash, Linux Foundation, Cloudera і OpenClaw. Сярод удзельнікаў няма OpenAI, Google і Anthropic.
«Альянс будзе выяўляць і ліквідаваць уразлівасці з дапамогай адкрытых тэхналогій», — заявілі ў Nvidia. У кампаніі лічаць, што абаронцам неабходны доступ да мадэляў, якія можна запускаць на ўласнай інфраструктуры, вывучаць і адаптаваць пад канкрэтныя пагрозы.
Падставай для стварэння альянсу стаў нядаўні інцыдэнт з Hugging Face. Падчас тэставання ШІ-агент OpenAI выйшаў з ізаляванага асяроддзя і атакаваў інфраструктуру стартапу.
Hugging Face сцвярджае, што амерыканскія мадэлі аказаліся практычна бескарыснымі для адбіцця атакі праз убудаваныя абмежаванні, таму кампаніі давялося скарыстацца кітайскай мадэллю з адкрытымі вагамі.
«Калі абаронцы не могуць вывучаць, мяняць і запускаць перадавы ШІ на сваёй інфраструктуры, іх магчымасці аказваюцца абмежаванымі якраз у той момант, калі хуткасць важней за ўсё», — заявілі ў Nvidia.
Запуск альянсу супаў з дыскусіяй у ЗША пра магчымыя абмежаванні для кітайскіх мадэляў. Раней Nvidia, Microsoft, Meta, Palantir і больш за 20 іншых кампаній заклікалі ўлады не ўводзіць заўчасныя забароны на адкрыты ШІ. Пазней да звароту далучыліся OpenAI і Google, тады як Anthropic яго не падпісала.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.