Microsoft дадасць моўную мадэль GPT-4 у пашукавік Bing «найбліжэйшымі тыднямі»
Кампанія плануе інтэграваць нейрасетку OpenАІ у свой пошукавы сэрвіс Bing.
Кампанія плануе інтэграваць нейрасетку OpenАІ у свой пошукавы сэрвіс Bing.
Кампанія плануе інтэграваць нейрасетку OpenАІ у свой пошукавы сэрвіс Bing.
Паводле даных крыніц Semafor, OpenАІ працуе над наступным пакаленнем сваёй моўнай мадэлі GPT-4. Новая версія «нашмат хутчэйшая і падрабязней адказвае на пытанні», а яе адказы гучаць «чалавечней». Таксама стартап плануе выпусціць мабільную праграму ChatGPT і пратэсціраваць функцыю генерацыі відэа праз Dall-E.
Раней Microsoft абвясціла пра інтэграцыю воблака Azure з прадуктамі OpenAI. Кампанія дадала ў падпіску Office праграму для графічных дызайнераў Designer — з інтэграцыяй з Dall-E. Таксама Microsoft плануе ўкласці ў развіццё OpenAI $10 мільярдаў на працягу некалькіх гадоў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.