Microsoft і Apple выйшлі з рады дырэктараў OpenAI — спалохаліся рэгулятараў
Кампаніі адмовіліся ад месцаў назіральнікаў у радзе дырэктараў OpenAI, бо гэта прыцягнула ўвагу з боку органаў рэгуляцыі ў ЗША і ЕС.
Кампаніі адмовіліся ад месцаў назіральнікаў у радзе дырэктараў OpenAI, бо гэта прыцягнула ўвагу з боку органаў рэгуляцыі ў ЗША і ЕС.
Кампаніі адмовіліся ад месцаў назіральнікаў у радзе дырэктараў OpenAI, бо гэта прыцягнула ўвагу з боку органаў рэгуляцыі ў ЗША і ЕС.
Рэгулятары выказалі занепакоенасць партнёрствам паміж Microsoft і OpenAI, у тым ліку інвестыцыямі ў памеры $10 мільярдаў у АІ-стартап і месцам назіральніка ў яго радзе дырэктараў. Microsoft адмовілася ад сяброўства ў радзе, спаслаўшыся на новыя механізмы партнёрства з OpenAI і паляпшэння працэсаў кіравання пасля вяртання Сэма Альтмана.
Microsoft увяла летась у раду дырэктараў OpenAI назіральніка без права голасу пасля нечаканага звальнення і вяртання гендырэктара кампаніі Сэма Альтмана. Прадстаўнік Microsoft мог наведваць пасяджэнні рады і меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.
Паводле даных СМІ, Apple таксама планавала ўвесці ў раду дырэктараў свайго назіральніка пасля ўкладання з OpenAI пагаднення пра партнёрства. Паводле дамовы, Apple укараніць у свае прылады чат-бот ChatGPT. Аднак прадстаўнік карпарацыі абвясціў, што Apple зменіць падыход да ўзаемадзеяння са сваімі партнёрамі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ну, или просто дела у OpenAI в последнее время не очень. Их лучшая текстовая модель больше не лидер. Их генератор видео Sora, который полгода назад поверг всех в шок, до сих пор не вышел. При этом вышло уже несколько других похожих продуктов, которые генерят видео не хуже тех, что были на демках Sora. Похожая история с их голосовой моделью. Еще от них ушел их главный ученый. В общем, дело может быть не только в регуляторах