Microsoft збіраецца адкрыць сваю мабільную краму Xbox і канкураваць з App Store і Google Play
Кампанія плануе стварыць краму Xbox новага пакалення, якая будзе даступная на мностве платформаў.
Кампанія плануе стварыць краму Xbox новага пакалення, якая будзе даступная на мностве платформаў.
Кампанія плануе стварыць краму Xbox новага пакалення, якая будзе даступная на мностве платформаў.
Пра планы Microsoft вядома з дакументаў расследавання ўгоды кампаніі з Activision Blizzard, якое праводзіць антыманапольны рэгулятар Вялікабрытаніі. Для прыцягнення карыстальнікаў, якія выкарыстоўваюць App Store і Google Play, кампаніі трэба партфоліа гульняў Activision Blizzard.
Пры гэтым iOS не дазваляе адкрываць на платформе іншыя крамы, аднак Microsoft мае намер канкураваць з Apple. Раней прадстаўнікі Microsoft заяўлялі, што кампанія купіла гульнявую студыю шмат у чым праз мабільнае падраздзяленне. Call Of Duty: Mobile і Candy Crush Saga з’яўляюцца аднымі з самых прыбытковых мабільных гульняў на рынку.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.