Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft прызначыла сваю назіральніцу ў раду дырэктараў OpenAI

Найбуйнейшы інвестар дагэтуль не меў свайго прадстаўніка ў складзе рады дырэктараў стартапа, аднак леташняя спроба звальнення гендырэктара OpenAI Сэма Альтмана змяніла сітуацыю.

Пакінуць каментарый

Паводле даных крыніц Bloomberg, сяброўкай рады дырэктараў OpenAI стане Дзі Тэмплтан, якая прапрацавала ў Microsoft больш за 25 гадоў і займае пасаду віцэ-прэзідэнткі па тэхналагічных і даследчых партнёрскіх праектах і аперацыях. Тэмплтан ужо пачала наведваць пасяджэнні праўлення, аднак статус назіральніцы не надзяляе яе правам голасу.

Цяпер у склад рады дырэктараў OpenAI уваходзяць былы дырэктар Salesforce Брэт Тэйлар, былы міністр фінансаў ЗША Лары Самэрс і Адам Д’Анджэла — апошні быў і ў папярэднім складзе рады. Пасля вяртання ў кампанію Альтман паабяцаў пашырыць рады, але канкрэтных лічбаў не назваў.

Вядома, што для кіраўніцтва Microsoft навіна аб звальненні Альтмана стала вялікай нечаканасцю, гендырэктар Сацья Надэла даведаўся пра перастаноўкі ў OpenAI амаль у той жа час, што і астатнія. Пасля скандалу кампанія патрабуе ад стартапа большай адкрытасці, хоць з’яўленне назіральніка Microsoft у праўленні можа прыцягнуць увагу антыманапольных органаў.

Итоги 2023: что мы запомним из мира ИТ
Итоги 2023: что мы запомним из мира ИТ 
По теме
Итоги 2023: что мы запомним из мира ИТ
Марихуана голодание и много кофе: как живет глава OpenAI Сэм Альтман
Марихуана, голодание и много кофе: как живет глава OpenAI Сэм Альтман
По теме
Марихуана, голодание и много кофе: как живет глава OpenAI Сэм Альтман
Совет директоров OpenAI сможет блокировать решения Альтмана о выпуске ИИ-моделей
Совет директоров OpenAI сможет блокировать решения Альтмана о выпуске ИИ-моделей
По теме
Совет директоров OpenAI сможет блокировать решения Альтмана о выпуске ИИ-моделей

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.