Microsoft аштрафавалі ў ЗША за парушэнне санкцый супраць Расіі, іншых краін
Microsoft пагадзілася выплаціць каля $3 млн за шматлікія парушэнні санкцый і мер экспартнага кантролю ЗША, піша Reuters.

Абмежаванні тычацца Кубы, Ірана, Сірыі і Расіі. Парушэнні палягаюць у аказанні паслуг і продажы праграмнага забеспячэння гэтым краінам.
Мінфін ЗША налічыў 1339 такіх выпадкаў. У асноўным яны мелі месца ў 2012–2019 гадах і адбыліся таму, што кампанія не змагла ідэнтыфікаваць канчатковых карыстальнікаў сваіх прадуктаў і прадухіліць іх выкарыстанне падсанкцыйнымі асобамі.
Microsoft у каментары Reuters адзначыла, што прызнае памылкі, аказвала супрацоўніцтва следству і задаволеная вынікам разбору.
Зрабіце хайрынг эфектыўным — заходзьце на jobs.dev.by і закрывайце хутка самыя гарачыя пазіцыі
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.