Microsoft адключыла ад сваіх сэрвісаў палову карпаратыўных кліентаў з Расіі
Ад сярэдзіны мая Microsoft адключыла падпіскі на свае воблачныя сэрвісы больш як у паловы расійскіх арганізацый. Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на кампанію Softline.
«Распачатае 15 мая абмежаванне доступу Microsoft да падпіскі Visio Online, Project Online, Power BI у канале CSP працягваецца. На сённяшні дзень з абмежаваннем ад вендара сутыкнулася больш за палову арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі РФ», — сказана ў Telegram-канале для падтрымкі кліентаў Softline.
Microsoft перавяла статус гэтых падпісак у «прыпыненыя» (suspended), выкарыстоўваць іх нельга. Колькі менавіта кампаній страцілі доступ, не ўдакладняецца.
Увесну Microsoft разаслала расійскім кампаніям ліст з паведамленнем, што ад 20 сакавіка закрые доступ да сваіх воблачных прадуктаў для расійскіх арганізацый. Кампанія патлумачыла такі крок санкцыямі ЕС, праз якія яна не зможа пастаўляць «пэўнае праграмнае забеспячэнне для кіравання або праектавання (уключаючы воблачныя рашэнні) арганізацыям, зарэгістраваным у Расіі». Але фактычна блакаванне пачалося значна пазней.
Читать на dev.by