Microsoft адкрые мультырэгіянальны хаб у Казахстане
Амерыканскі тэхнагігант Microsoft збіраецца адкрыць у Казахстане мультырэгіянальны хаб. Пра гэта піша мясцовы Forbes са спасылкай на міністра лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці краіны Багдата Мусіна.
Амерыканскі тэхнагігант Microsoft збіраецца адкрыць у Казахстане мультырэгіянальны хаб. Пра гэта піша мясцовы Forbes са спасылкай на міністра лічбавага развіцця, інавацый і аэракасмічнай прамысловасці краіны Багдата Мусіна.
Паводле слоў чыноўніка, папярэдняя дамоўленасць аб адкрыцці рэгіянальнага офіса была дасягнутая ў ходзе візіту казахстанскага прэзідэнта Касым-Жамарта Такаева на 77-ю сесію Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку пры канцы 2022 года. Тады Такаеў сустрэўся з генеральнай менеджаркай Microsoft па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Мішэль Сіманс, з якой абмяркоўвалася пытанне пашырэння казахстанскага офіса да рэгіянальнага хаба.
«І вось сёння нам афіцыйна паведамілі пра прынятае рашэнне: карпарацыя Microsoft гатовая адкрыць мультырэгіянальны хаб з размяшчэннем у Казахстане. Хаб, акрамя краін Цэнтральнай Азіі, будзе ахопліваць Азербайджан, Арменію, Грузію, Манголію і Пакістан. Таксама абмеркавалі пытанне пашырэння выкарыстання казахскай мовы ў большай колькасці сэрвісаў карпарацыі, у тым ліку ў ChatGPT», — заявіў Мусін.
На думку кіраўніка ведамства, лакалізацыя дзейнасці Microsoft дазволіць Казахстану стаць цэнтрам прыцягнення тэхналогій і перадавых рашэнняў у рэгіёне, а таксама драйверам развіцця чалавечага капіталу і ўмацавання эканомікі Казахстана.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А также поднимет зарплаты на рынке.