Microsoft падумвае выпускаць эксклюзівы Xbox на іншых кансолях
Традыцыйна кампанія неахвотна выпускае свае гульні на платформах-канкурэнтах. Цяпер стратэгія Microsoft можа памяняцца.

Інсайдар Nate the Hate заявіў, што сёлета варта чакаць рэліз «агульнапрызнанага прэтэндэнта на гульню года» эксклюзіву Xbox на кансолі PlayStation. Хутчэй за ўсё, гаворка вядзецца пра Hi-Fi Rush ад Tango Gameworks. Чуткі пацвердзіў рэдактар Windows Central Джэз Кордэн, які расказаў пра планы пераносу часткі каталога гульняў на іншыя платформы.
Аднак буйныя гульні накшталт The Elder Scrolls VI, Senua’s Saga: Hellblade II і Avowed застануцца эксклюзівамі Xbox і на кансолях-канкурэнтах не выйдуць. Раней аб магчымасці з’яўлення Game Pass на PlayStation і Nintendo заявіў фінансавы дырэктар Xbox Цім Сцюарт, аднак яго абверг гендырэктар Microsoft Gaming Філ Спенсер.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.