Microsoft загадала менеджарам не абмяркоўваць з супрацоўнікамі замарозкі заробкаў і раздаваць менш прэмій
Звычайна ў жніўні супрацоўнікі Microsoft у рамках працяглай працэдуры перагляду ўзнагароджанняў даведаюцца, ці атрымаюць прыбаўку. Але сёлета на фоне замарозкі заробкаў і скарачэння бюджэту на бонусы і акцыі менеджарам было дадзена ўказанне не абмяркоўваць гэтага бюджэту з супрацоўнікамі. Таксама сёлета акцыі складаюць буйнейшую частку іх узнагароды, ніж звычайна.
Пра тое, што супрацоўнікам не будуць сёлета падымаць заробкі і што прэміяльны бюджэт будзе паменшаны, гендырэктар Microsoft Сацья Надэла абвясціў у адным з унутраных імэйлаў у маі. У іншым імэйле таго ж дня дырэктарка па персанале Кэтлін Хоган загадала менеджарам радзей ставіць супрацоўнікам вельмі высокія рэйтынгі, на аснове якіх яны могуць прэтэндаваць на вышэйшы заробак і бонусы — і ставіць больш сярэдніх.
Цяпер у распараджэнне Insider трапіў новы гайд для менеджараў, якія праводзяць перфоманс-рэв’ю, з інструкцыямі па адказе на пытанні аб тым, як зразанне бюджэту адаб’ецца на іх асабістым узнагароджванні. Менеджары не павінны выкарыстоўваць гэты факт для тлумачэння рашэння па грошах і замест гэтага ссоўваць фокус на выніковасць супрацоўніка за апошні фінансавы год.
«Выкарыстанне бюджэту або іншых фактараў акрамя выніковасці супрацоўніка для тлумачэння яго ўзнагароджання падарве давер і ўпэўненасць у камандзе», — адзначана ў гайдзе. Там таксама прапаноўваецца казаць супрацоўнікам, што яны кожны год маюць магчымасць прыносіць карысць кампаніі, чаканні якой растуць незалежна ад бюджэту.
Читать на dev.by