Microsoft працягвае падаўжаць ліцэнзіі на софт кліентам з Расіі
Нават пасля рашэння заблакаваць доступ да сваіх воблачных прадуктаў у Расіі Microsoft працягвае падаўжаць ліцэнзіі мясцовым карпаратыўным кліентам. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Нават пасля рашэння заблакаваць доступ да сваіх воблачных прадуктаў у Расіі Microsoft працягвае падаўжаць ліцэнзіі мясцовым карпаратыўным кліентам. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Адзін з іх удакладніў, што рашэнне Microsoft пра блакаванне застаецца ў сіле. Пытанне ў аб’ёме блакавання, а ліцэнзіі ўсё яшчэ падаўжаюцца ў асобных каналах продажаў. Яшчэ адная крыніца пацвердзіла, што амерыканская карпарацыя сапраўды і пасля 20 сакавіка — першага пазначанага ёю тэрміну блакавання — падаўжае ліцэнзіі.
Дзеянні Microsoft суразмоўцы выдання лічаць чаканымі, паколькі яна не хоча губляць рынак і кліенцкую базу, якую напрацоўвала гадамі, і разлічвае калі-небудзь вярнуцца на рынак краіны.
Блакаванне воблачных прадуктаў Microsoft у Расіі мелася пачацца 20 сакавіка, але потым было перанесена на канец месяца. У групе кампаній Softline, якая вядзе дыялог з Microsoft з нагоды адключэнняў, паведамлялі, што станам на 1 красавіка блакаванняў не назіралася. У афіцыйным, але на той момант не зацверджаным спісе праграм да блакавання былі многія папулярныя праграмы для бізнэсу і распрацоўшчыкаў. Microsoft можа заблакаваць доступ да софту для кіравання бізнэс-працэсамі, карпаратыўнага ўліку, аўтаматызацыі, бізнэс-аналізу, кіравання праектамі і ІТ-асяроддзем, сумеснай працы, маніторынгу сэрвісаў, праграмам для супрацоўнікаў і планавання рэсурсаў прадпрыемства.
Блакаваць доступ да сваіх праграмных прадуктаў для фізічных асоб Microsoft пакуль не плануе. Абмежаванні тлумачацца неабходнасцю выконваць 12 пакет санкцый ЕС супраць Расіі, які абмежаваў пастаўку ў краіну розных відаў софту.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.