Microsoft прапампавала Copilot: цяпер ён размаўляе, думае і аналізуе сайты
Кампанія паказала маштабнае абнаўленне свайго штучнага інтэлекту Copilot, дадаўшы яму некалькі новых функцый, у тым ліку магчымасці галасавога маўлення і распазнавання выяў.
Кампанія паказала маштабнае абнаўленне свайго штучнага інтэлекту Copilot, дадаўшы яму некалькі новых функцый, у тым ліку магчымасці галасавога маўлення і распазнавання выяў.
Кампанія паказала Copilot Vision — новую функцыю асістэнта, якая дазваляе памочніку праглядаць змесціва сайтаў, каб выдаваць найбольш дакладныя парады і падказкі. Карыстальнік можа проста пытаць Copilot Vision пра тэкст, выявы і іншы кантэнт. Выкарыстоўваючы функцыю Copilot Voice, асістэнт будзе адказваць натуральным парадкам.
Крыніца: Micosoft.
Напрыклад, гэтую функцыю можна выкарыстоўваць у часе пакупак у інтэрнэце, каб знайсці рэкамендацыі прадуктаў. Microsoft сцвярджае, што функцыя не парушае канфідэнцыйнасці карыстальніка, паколькі ўвесь кантэнт вэб-старонак, прагледжаны асістэнтам, не захоўваецца і не выкарыстоўваецца пасля.
Істотна памяняўся дызайн Copilot на ўсіх платформах: мабільных прыладах, вэб-версіі і Windows-праграме. Новы інтэрфейс заснаваны на картках і нагадвае рашэнне, распрацаванае Inflection AI для свайго асістэнта Pi. Абноўлены Copilot атрымаў персаналізаваную старонку Discover, якая адаптуецца пад гісторыю камунікацыі карыстальніка.
Copilot Voice — адзін з галоўных прарываў Microsoft. AI Microsoft мае чалавечы голас, як ChatGPT. Гэта стала магчымым дзякуючы выкарыстанню мадэлі GPT-4o. Цяпер карыстальнікі могуць весці размову з АІ-асістэнтам, задаваць яму пытанні і перарываць яго, як пры размове з рэальным чалавекам.
Copilot Daily збірае аўдыяагляд навін і надвор’я, які Copilot зачытвае голасам, падобным да дыктарскага. Функцыя выкарыстоўвае кантэнт толькі ад аўтарызаваных навінавых крыніц.
Think Deeper дазваляе асістэнту выдаткоўваць больш часу на адказ і даваць пакрокавае тлумачэнне складаных пытанняў, што нагадвае новую мадэль OpenAI o1. Цяпер Think Deeper знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі і даступная ў рамках новай функцыі Copilot Labs. Гэта эксперыментальная пляцоўка, дзе карыстальнікі тэсціруюць магчымасці асістэнта.
Абноўлены Copilot даступны ў мабільных праграмах для iOS і Android, на вэбсайце copilot.microsoft.com і ў Windows-праграме. Copilot Vision працуе толькі ў браўзеры Microsoft Edge у невялікай колькасці падпісчыкаў Copilot Pro ў ЗША. Таксама кампанія абмежавала спіс рэсурсаў, на якіх можа працаваць новы інструмент. Галасавыя функцыі пакуль працуюць толькі на англійскай мове ў абмежаванай колькасці краін: Новай Зеландыі, Канадзе, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.