Microsoft расказала, калі запусціць краму мабільных гульняў Xbox

Прэзідэнтка Xbox Сара Бонд на мерапрыемстве Bloomberg Technology Summit расказала пра планы кампаніі абысці абмежаванні App Store і запусціць неўзабаве ўласную краму мабільных гульняў.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў Бонд, рэалізацыя праекта пачнецца ў ліпені гэтага года. У краме з’явяцца арыгінальныя мабільныя гульні студый, якія ўваходзяць у Microsoft, напрыклад, Call of Duty: Mobile і Candy Crush Saga. У далейшым плануецца размясціць гульні партнёраў. Таксама на платформе будуць даступныя асобныя элементы экасістэмы Xbox.

«Мы збіраемся пачаць з размяшчэння нашага ўласнага партфоліа, каб вы ўбачылі такія гульні як Candy Crush і Minecraft. Маем намер пачаць з вэб-версіі, і зробім так, бо гэта дазволіць нам адкрыць гэтыя магчымасці для ўсіх прылад, ва ўсіх краінах, нягледзячы ні на што і незалежна ад палітыкі крамаў у закрытай экасістэме», — заявіла Бонд.

Microsoft адкрые сваю краму гульняў у разліку, што Apple і Google будуць вымушаныя дазволіць чужыя крамы ў сваіх экасістэмах, як гэта было зроблена ў ЕС згодна з Законам «Аб лічбавых рынках» (DMA).

Microsoft стварыла сакрэтную АІ-мадэль для амерыканскіх спецслужбаў, якая цалкам ізаляваная ад інтэрнэту
Па тэме
Microsoft стварыла сакрэтную АІ-мадэль для амерыканскіх спецслужбаў, якая цалкам ізаляваная ад інтэрнэту
Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
Па тэме
Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
Microsoft распрацоўвае фірмовую АІ-мадэль, каб не залежаць ад OpenAI і супернічаць з Google
Па тэме
Microsoft распрацоўвае фірмовую АІ-мадэль, каб не залежаць ад OpenAI і супернічаць з Google

Читать на dev.by