Microsoft распрацоўвае фірмовую АІ-мадэль, каб не залежаць ад OpenAI і супернічаць з Google
Microsoft займаецца навучаннем новай моўнай АІ-мадэлі, якая складзе канкурэнцыю мадэлям ад Google і OpenAI, даведаўся The Information.

Распрацоўку мадэлі пад кодавай назвай MAI-1 курыруе Мустафа Сулейман — сузаснавальнік Google DeepMind і экс-CEO АІ-стартапа Inflection, які нядаўна далучыўся да рэдмандскай кампаніі.
Дакладная мэта мадэлі пакуль не вызначана і будзе залежаць ад яе прадукцыйнасці. Папярэднюю версію Microsoft можа прадэманстраваць на фірмовай канферэнцыі Build для распрацоўшчыкаў ужо ў гэтым месяцы.
MAI-1 будзе «значна большай» за папярэднія оўпэнсорсныя мадэлі, ужо выпушчаныя кампаніяй, а значыць, даражэйшай. Пры канцы красавіка яна паказала сваю самую маленькую мадэль Phi-3-mini, закліканую прыцягнуць больш кліентаў за кошт сваёй даступнасці.
Microsoft уклала больш за дзясятак мільярдаў долараў у OpenAI і ўкараніла яе тэхналогіі ў многія свае прадукты, што дазволіла ёй хутка ўключыцца ў гонку генератыўнага АІ.
Акрамя таго, Microsoft валодае вялікай колькасцю сервераў, абсталяваных GPU ад Nvidia, і буйнымі масівамі даных для ўдасканалення мадэлі. MAI-1 будзе налічваць каля 500 млрд параметраў. Для параўнання: GPT-4 мае 1 трлн параметраў, а Phi-3-mini — 3,8 млрд.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так они жешь уже делали того кто самоубился. Опять? 🤦♂️
Криворукие