Microsoft гатовая пайсці на саступкі ЕС у пагадненні з Activision Blizzard. Можа дапамагчы Call of Duty
Кампанія хоча праактыўна прапанаваць саступкі антыманапольнаму органу ЕС для ўзгаднення ўгоды па паглынанні Activision Blizzard.

Паводле даных Reuters, цяпер прэтэнзіі да ўгоды маюць рэгулятары ЕС, Вялікабрытаніі і ЗША. Таксама Федэральная гандлёвая камісія ЗША рыхтуе антыманапольны пазоў, які можа заблакаваць паглынанне. Таксама магчымае зліццё актыўна крытыкуе галоўны канкурэнт кампаніі на рынку відэагульняў — Sony.
На думку канкурэнта, угода нанясе шкоду здольнасці Sony канкураваць з Microsoft і скароціць карыстальнікам выбар гульняў, а распрацоўшчыкам — колькасць месцаў, дзе яны маглі б іх прадаваць. Еўракамісія падасць спіс сваіх пярэчанняў да студзеня наступнага года.
Агенцтва адзначае, што Microsoft зможа скараціць тэрміны рэгулявання, калі дасць на разгляд нейкія гарантыі. На думку экспертаў, ключавой саступкай можа стаць дзесяцігадовае пагадненне з Sony, у рамках якога Microsoft зафіксуе намер пакінуць лінейку Call of Duty на PlayStation без аніякіх абмежаванняў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.