Microsoft выпадкова выклала актыватар схаваных функцый Windows 11
Кампанія дапусціла промах і выпадкова паказала ўнутраную праграму StagingTool, якое дазваляе актываваць схаваныя функцыі сістэмы і тыя, што знаходзяцца ў распрацоўцы.

Спасылку на праграму знайшлі ўдзельнікі мерапрыемства Bug Bash, у рамках якога кампанія атрымлівае водгукі ад тэсціроўшчыкаў пра выяўленыя памылкі ў новых функцыях АС. Праз некалькі гадзін Microsoft выдаліла праграму, але карыстальнікі паспелі яе спампаваць і цяпер яна актыўна распаўсюджваецца ў сеціве.
Паводле водгукаў, StagingTool нагадвае ViveTool — праграму, якую даўно выкарыстоўваюць для ўключэння схаваных функцый Windows. Для актывацыі схаваных функцый з дапамогай каманднага радка трэба ведаць іх ідэнтыфікатары. Гэты інструмент дазваляе абысці A/B-тэсціраванне і актываваць схаваныя функцыі, нават калі яны недаступныя афіцыйна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Индусы они такие.
Всё равно не перейдём!