Microsoft збіраецца інвеставаць у Польшчу $700 млн
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск па выніках сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Microsoft Брэдам Смітам, паведамляе канал Dzik Pic.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск па выніках сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Microsoft Брэдам Смітам, паведамляе канал Dzik Pic.
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск па выніках сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Microsoft Брэдам Смітам, паведамляе канал Dzik Pic.
Паводле слоў Туска, Microsoft інвесціруе ў краіну ў рамках доўгатэрміновага супрацоўніцтва.
У 2020 годзе кампанія абвясціла аб інвестыцыях у памеры аднаго мільярда долараў у Польскую лічбавую даліну (Polska Dolina Cyfrowa) — праект, накіраваны на падтрымку лічбавай трансфармацыі ў Польшчы. Ён засяроджаны на развіцці лакальнай воблачнай інфраструктуры, лічбавым навучанні, а таксама падтрымцы кампаній і дзяржаўных устаноў у адаптацыі воблачных тэхналогій.
У рамках гэтага праекта два гады таму Microsoft запусціў хаб Azure Poland Central — першы ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе цэнтр апрацоўкі даных у воблаку, які складаецца з трох незалежных лакацый у ваколіцах Варшавы.
Інвестыцыі ў памеры 700 мільёнаў долараў — гэта працяг першага этапу супрацоўніцтва, які завяршыўся ў 2023 годзе.
Паводле слоў Брэда Сміта, 700 мільёнаў долараў будуць накіраваныя на праекты, якія рэалізуюцца ад сённяшняга дня да лета 2026 года.
«Мы паскараем працу над вылічальнымі магутнасцямі ў Польшчы і ў гэтым рэгіёне Еўропы», — заявіў віцэ-прэзідэнт Microsoft. Гэтыя вылічальныя магутнасці будуць выкарыстоўвацца, перш за ўсё, для ўзмацнення кібербяспекі ў супрацоўніцтве з узброенымі сіламі Польшчы.
Брэд Сміт дадаў, што гэта другая фаза праекта «Польская лічбавая даліна», за якой рушыць услед трэцяя, фінальная.
«Гэтыя інвестыцыі ў дадзены момант таксама з’яўляюцца ўвасабленнем даверу да палякаў, польскай эканомікі і польскага ўрада. Мы не ўкладваем такія велізарныя сумы проста так», — дадаў прадстаўнік кампаніі.
Раней аб супрацоўніцтве з Польшчай заявіў Google. На мінулым тыдні Дональд Туск сустрэўся з генеральным дырэктарам Alphabet і Google Сундарам Пічаі. Па выніках сустрэчы бакі ўклалі дамову аб стратэгічным партнёрстве.
Як заявіў Сундар Пічаі, бакі падпісалі мемарандум аб выкарыстанні штучнага інтэлекту ў энергетыцы, кібербяспецы і іншых сферах. «Мы чакаем, што гэта ўнясе ўклад у рост ВУП Польшчы на 8%», — чакае Пічаі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Вот бы нам инвестировали, Белоруссия в каждом агрогородке по ПВТ построила с облачными фермами для цифровизации инвестиций
цифровой колхоз - наше будующее
Любопытный пассаж о кибербезопасности. Сами накосячили - сами защитили🫢