Microsoft: супрацоўнікі хочуць перакласці руціну на АІ
Microsoft апытала некалькі тысяч супрацоўнікаў у розных краінах і высветліла, што большасць хацела б больш выкарыстоўваць штучны інтэлект для аўтаматызацыі паўтаральных паўсядзённых дзеянняў.

У даследаванні ўдзельнічалі 2700 працаўнікоў і 1800 асоб, якія прымаюць рашэнні, з ЗША, Вялікабрытаніі і Японіі.
89% рэспандэнтаў адказалі, што адчуваюць большае задавальненне ад працы, калі маюць доступ да АІ-інструментаў, бо могуць выдаткаваць зэканомлены час на штосьці «сапраўды значнае». Пры гэтым 30% працаўнікоў доступу да такіх інструментаў не маюць. З тых, хто мае, 54% сказалі, што функцыі на базе АІ дапамагаюць ім пры рашэнні задач, а 89% хацелі б задзейнічаць штучны інтэлект у яшчэ шырэйшым коле заданняў і актыўнасцей.
Нядаўна Microsoft абвясціла, што інвестуе мільярды долараў у кампанію OpenAI, якая распрацавала АІ-чатбот ChatGPT, убудуе яго ў свае прадукты для карпаратыўных і прыватных карыстальнікаў, а таксама пакажа новыя лічбавыя праекты на аснове тэхналогіі OpenAI.
Між тым ChatGPT ды іншыя падобныя да яе нейрасеткі паспяхова здаюць універсітэцкія экзамены — напрыклад, па праве і эканоміцы, медыцыне і бізнэс-адміністраванні.
Таксама, паводле даследавання Microsoft, 77% працаўнікоў хацелі б мець шырэйшы доступ да інструментаў бяскодавай і малакодавай распрацоўкі, паколькі яны дазваляюць аўтаматызаваць руцінныя задачы, скараціць выдаткі, аптымізаваць аналітыку і кіраванне данымі, а таксама спрыяюць інавацыям.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.