Microsoft стварыла сакрэтную АІ-мадэль для амерыканскіх спецслужбаў, якая цалкам ізаляваная ад інтэрнэту

Microsoft распрацавала генератыўную АІ-мадэль для выведвальных службаў ЗША. Учора яна была запушчаная на суперкамп’ютары ў Аёве, які ў мэтах бяспекі не мае ніякага доступу ў інтэрнэт, піша Bloomberg.

Пакінуць каментарый

На стварэнне мадэлі на базе GPT-4 сышло 18 месяцаў. Ізаляцыя ад інтэрнэту гарантуе ёй абарону ад узломаў і тое, што доступ да яе будзе толькі ва ўладаў краіны. Яго атрымаюць каля 10 тысяч супрацоўнікаў са спецыяльным допускам.

Мадэль здольная адказваць на пытанні і зможа, напрыклад, пісаць код. Таксама яна ўмее аналізаваць файлы, але не навучаецца на іх, каб пазбегнуць уцечак канфідэнцыйнай інфармацыі. Аднак ёй яшчэ трэба будзе прайсці этап тэсціравання і атрымаць ухваленне органаў.

Выведвальныя органы раней выказвалі цікавасць да генератыўнага АІ, які абяцае кардынальна змяніць многія галіны і кампаніі. ЦРУ летась запусціла сэрвіс накшталт ChatGPT, аднак органам быў неабходны інструмент для працы са значна больш адчувальнай інфармацыяй. У ЦРУ лічаць, што першая краіна, якая ўкараніць тэхналогію ў апрацоўку выведданых, выйграе гэтую гонку.

Microsoft распрацоўвае фірмовую АІ-мадэль, каб не залежаць ад OpenAI і супернічаць з Google
Па тэме
Microsoft распрацоўвае фірмовую АІ-мадэль, каб не залежаць ад OpenAI і супернічаць з Google
Google звольніла каля 30 чалавек за пратэсты супраць супрацоўніцтва з Ізраілем
Па тэме
Google звольніла каля 30 чалавек за пратэсты супраць супрацоўніцтва з Ізраілем

Читать на dev.by