Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft згарнула вытворчасць VR-гарнітуры HoloLens 2, замены не будзе

Microsoft распрадае рэшткі спажывецкай гарнітуры віртуальнай рэальнасці HoloLens 2 і больш не будзе выпускаць яе, піша UploadVR.

Пакінуць каментарый
Microsoft згарнула вытворчасць VR-гарнітуры HoloLens 2, замены не будзе

Microsoft распрадае рэшткі спажывецкай гарнітуры віртуальнай рэальнасці HoloLens 2 і больш не будзе выпускаць яе, піша UploadVR.

Прылада працягне атрымліваць абнаўленні бяспекі і іншыя важныя апдэйты да канца 2027 года. Першая версія HoloLens выйшла ў 2016 годзе і была знятая з вытворчасці ў 2018-м. Яе падтрымка спыніцца праз два месяцы ад 10 снежня.

Апошнімі гадамі гарнітура Microsoft не вытрымлівала канкурэнцыі з іншымі гаджатамі, напрыклад, ад Magic Leap і Meta. Два гады таму рэдмандская кампанія казала пра магчымы рэліз HoloLens 3, але ў 2022 годзе яе пакінуў Алекс Кіпман, які доўгі час узначальваў распрацоўку гарнітур змяшанай рэальнасці, а летась і сёлета у MR-падраздзяленні Microsoft праходзілі маштабныя звальненні.

Замест гэтага кампанія засяродзіцца на партнёрстве з Meta. Напрыклад, ужо з’явіліся вэб-праграмы Xbox Cloud Gaming і Office для Horizon OS пад кіраваннем якой працуюць гарнітуры Quest.

Між тым Microsoft паведаміла выданню, што працягне працу над HoloLens IVAS, прызначанай для вайскоўцаў. Яе выпрабаванні намечаныя на пачатак 2025 года, пасля гэтага будзе прынятае рашэнне пра запуск паўнавартаснай вытворчасці да канца будучага года.

Microsoft абяцае зрабіць праграмы для Windows 11 на 50% хутчэйшымі і да 8 разоў лягчэйшымі
Microsoft абяцае зрабіць праграмы для Windows 11 на 50% хутчэйшымі і да 8 разоў лягчэйшымі
Па тэме
Microsoft абяцае зрабіць праграмы для Windows 11 на 50% хутчэйшымі і да 8 разоў лягчэйшымі
Meta паказала першыя сапраўдныя AR-акуляры
Meta паказала першыя сапраўдныя AR-акуляры
Па тэме
Meta паказала першыя сапраўдныя AR-акуляры

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.