Microsoft спяшалася інвеставаць мільярды ў OpenAI, каб не адстаць ад Google
Кампанія інвеставала ў OpenAI першы $1 мільярд у 2019 годзе, бо баялася, што Google можа апярэдзіць яе ў распрацоўцы штучнага інтэлекту.
Кампанія інвеставала ў OpenAI першы $1 мільярд у 2019 годзе, бо баялася, што Google можа апярэдзіць яе ў распрацоўцы штучнага інтэлекту.
Кампанія інвеставала ў OpenAI першы $1 мільярд у 2019 годзе, бо баялася, што Google можа апярэдзіць яе ў распрацоўцы штучнага інтэлекту.
The Verge спасылаецца на ўнутраны ліст, які тэхнічны дырэктар Microsoft Кевін Скот адправіў генеральнаму дырэктару Сацье Надэле і Білу Гейтсу. У ім апавядаецца пра дыскусіі з нагоды інвестыцый, якія вяліся за некалькі месяцаў да таго, як Microsoft абвясціла аб партнёрстве з OpenAI.
Ліст быў апублікаваны ў рамках судовага разбору Міністэрства юстыцыі ЗША супраць Google. У лісце Скот заявіў, што Microsoft на некалькі гадоў адстае ад канкурэнтаў у распрацоўцы машыннага навучання. Ён падрабязна апісвае, што інжынерам Google спатрэбілася шэсць месяцаў, каб навучыць моўную мадэль Google BERT.
Топ-менеджар звяртае ўвагу на OpenAI і DeepMind, да якіх першапачаткова ставіўся грэбліва, аднак ён быў уражаны вынікамі, калі яны сталі распрацоўваць мадэлі апрацоўкі натуральнай мовы. «Калі я паглыбіўся ў вывучэнне магчымасцяў Google і нашых у галіне навучання мадэляў, я вельмі, вельмі занепакоіўся», — адзначыў ён.
Паводле слоў Скота, некаторыя з ранніх АІ-мадэляў Google дапамаглі кампаніі атрымаць канкурэнтную перавагу. Таксама ён пахваліў функцыю аўтазапаўнення Gmail, якая ў 2019 годзе стала «страшна добрай». Надэла перадаў меркаванні Скота фінансаваму дырэктару кампаніі Эмі Худ.
Выданне адзначае, што Гейтс пакінуў раду дырэктараў Microsoft у 2020 годзе, аднак ён дагэтуль грае важную ролю ў стасунках паміж Microsoft і OpenAI. З гэтай перапіскі застаецца незразумелым, хто менавіта ініцыяваў перамовы са стартапам у 2019 годзе. Тым не менш вядома, што Гейтс рэгулярна сустракаўся з прадстаўнікамі OpenAI ад 2016 года і дапамагаў у заключэнні ўгоды.
З таго часу Microsoft інвеставала ў OpenAI больш за $13 мільярдаў, інтэграваўшы АІ-мадэлі стартапа ў праграмы Office, пошукавую сістэму Bing, браўзер Edge і АС Windows. Сёлета Надэла назваў штучны інтэлект і бяспеку двума галоўнымі напрамкамі дзейнасці Microsoft.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.