Microsoft зладзіла сапраўдны квэст карыстальнікам «дзясяткі»: амаль немагчыма адбіцца ад рэкламы Windows 11
Microsoft спрабуе вельмі назойліва перавесці карыстальнікаў Windows 10 на 11. Рэклама пра тое, што ім бясплатна даступная навейшая версія сістэмы, разгортваецца на ўвесь экран, а каб закрыць яе, трэба папрадзірацца скрозь некалькі вокнаў з прапановай падумаць.
Microsoft спрабуе вельмі назойліва перавесці карыстальнікаў Windows 10 на 11. Рэклама пра тое, што ім бясплатна даступная навейшая версія сістэмы, разгортваецца на ўвесь экран, а каб закрыць яе, трэба папрадзірацца скрозь некалькі вокнаў з прапановай падумаць.
Поўнаэкранная рэклама стала з’яўляцца пасля ўсталявання студзеньскіх абнаўленняў на камп’ютарах пад кіраваннем Windows 10 21H2 і 22H2. Але журналісты Windows Latest выявілі яе і на ПК, якія апошняга разу абнаўляліся ў мінулым жніўні.
Рэклама нагадвае акно ўсталявання Windows 11. Карыстальнікаў пераконваюць, што апгрэйд пройдзе гладка і, пакуль Windows 11 будзе спампоўвацца ў фоне, яны змогуць працягнуць выкарыстоўваць Windows 10.
Далей на выбар даюцца дзве кнопкі: для пачатку спампоўкі і для планавання адкладзенай спампоўкі. У ніжняй частцы экрана ёсць малюсенькая прыпіска «застацца на Windows 10».
Але пры націсканні на гэтую опцыю свайго працоўнага стала карыстальнік не ўбачыць. Замест гэтага з’явіцца новае рэкламнае акно з апісаннем Windows 11 і яе функцыяналу. Можна націснуць на кнопку «Назад», але ад гэтага рэкламнае вакно не знікне.
Адкрыецца новае вакно пад назвай «Microsoft рэкамендуе Windows 11 для вашага ПК», бо яна мае знаёмы інтэрфейс, усе файлы карыстальніка будуць бяспечна перанесеныя, і ён заўсёды зможа спакойна адкаціць апдэйт да «дзясяткі». Тут кампанія падманвае юзараў, паколькі дызайн дзвюх сістэм вельмі адрозніваецца, каб перайсці назад, прыйдзецца паваждацца, а інструкцыі пошуку страчаных у часе абнаўлення файлаў ёсць на сайце самой Microsoft.
На гэтай жа старонцы карыстальніку нарэшце даецца магчымасць «адхіліць абнаўленне». Але пры націсканні на кнопку Microsoft не адстане — яшчэ раз нагадае, што ён застаўся на Windows 10, і працягвае прасоўваць Windows 11. Унізе вакна кампанія нясмела прапануе кнопку «Назад» для яе ўсталявання, але ўсё ж дазволіць і «Працягнуць з Windows 10».
Як адзначае партал, падобныя вокны з рэкламай у Windows з’явіліся яшчэ ў маіі 2018 года. Але гэткім цярністым шлях карыстальнікаў да сваёй прылады не быў яшчэ ніколі.
Адключыць гэтую рэкламу немагчыма, і яна можа з’яўляцца зноў.
Цяпер сярод версій Windows лідзіруе «дзясятка». Апошнімі месяцамі Windows 11 актыўна нарошчвае аўдыторыю, але пакуль усё роўна адстае з вялікім адрывам: 68,86% супраць 18,12%.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Возможно. Именно для этого пользователи десятки блокируют ВСЕ обновления.
Ну так переходите, что уцепились за эту десятку. Или на одинадцатку или на мак ос или на Линукс.
При Билле такого не было