Microsoft выпусціла Windows App для Android, iOS і Mac
Кампанія выпусціла рэлізную версію праграмы для патокавай перадачы копіі Windows 11 на іншыя платформы.

Microsoft запускае праграму Windows App для mac OS, iOS, iPadOS, вэб-браўзераў, прылад Android і ПК з Windows. Цяпер Windows App дазваляе падключацца да аддаленых працоўных сталоў, у тым ліку да Windows 365, Azure Virtual Desktop, Microsoft Dev Box або да асабістага камп’ютара з уключаным аддаленым галоўным экранам.
Карыстальнікі атрымаюць наладжвальны хатні экран, падтрымку некалькіх манітораў і доступ да USB-прылад (гэта могуць быць вэб-камеры, прылады захоўвання даных, прынтары і г. д.) Windows App ужо можна спампаваць у App Store на macOS, iOS і iPadOS. Версія для Android выйдзе пазней.
Новая праграма з’яўляецца «часткай доўгатэрміновай стратэгіі Microsoft па пераносе Windows у воблака для паляпшэння АІ-сэрвісаў і карыстальніцкага досведу».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.