Microsoft выпусціла бясплатную праграму для стварэння АІ-выяў
Праграма Designer на базе штучнага інтэлекту выйшла без бэта-версіі і ўжо даступная карыстальнікам iOS і Android.

Праграма дазваляе ствараць выявы і дызайн на аснове тэкставых запытаў. У Designer ёсць «шаблоны падказак», якія дапамагаюць карыстальнікам пачаць творчы працэс. Шаблоны ўключаюць стылі і апісанні, якія можна наладжваць і дзяліцца імі з іншымі карыстальнікамі.
Таксама ў Designer можна рэдагаваць стылі выявы з дапамогай АІ або ствараць дэкаратыўныя рамкі. Таксама ў праграме з’явіцца функцыя замены фону, якая дазволіць замяніць з дапамогай тэкставых падказак задні фон на выявах. Designer уключае канструктар аватара, які ён прапаноўвае вам выкарыстоўваць у мабільнай версіі праграмы.
Вэб-версія сэрвісу падтрымлівае больш за 80 моў. Праграма сумяшчальная з Word і PowerPoint праз Copilot. Падпісчыкі Copilot Pro могуць ствараць выявы проста ў рабочым асяроддзі. Designer атрымаў інтэграцыю ў Microsoft Photos у складзе Windows 11: карыстальнікі змогуць выкарыстоўваць АІ для рэдагавання выяў проста ў праграме.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.