Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft запартнёрылася з французскім АІ-стартапам — канкурэнтам OpenAI

Microsoft заключыла шматгадовую ўгоду з Mistral — французскім АІ-стартапам, які з’явіўся ўсяго 10 месяцаў таму, але ўжо ацэньваецца ў €2 млрд, піша The Verge.

1 каментарый

Microsoft набудзе невялікую долю ў Mistral. Крыху больш за год таму рэдмандскі тэхнагігант інвеставаў звыш $10 млрд у OpenAI, а ў цэлым — звыш $13 млрд.

У рамках угоды адкрытыя і камерцыйныя моўныя мадэлі Mistral стануць даступныя на платформе Azure AI, дзе ўжо даступныя мадэлі OpenAI. Як і ў выпадку з кампаніяй Сэма Альтмана, партнёрства з Mistral прадугледжвае распрацоўку і разгортванне вялікіх моўных мадэляў новага пакалення.

Стартап с «AI» в названии и месяц возрастом привлёк $113 млн
Стартап с «AI» в названии и месяц возрастом привлёк $113 млн
По теме
Стартап с «AI» в названии и месяц возрастом привлёк $113 млн

Таксама французскі стартап анансаваў мадэль Mistral Large, якая падаецца як найбліжэйшы канкурэнт GPT-4 і, паводле слоў стваральнікаў, паказала выдатныя вынікі на папулярных бэнчмарках. Яна мае кантэкстнае акно ў 32 тысячы токенаў і падтрымлівае пяць моў, уключаючы англійскую. Mistral Large даступная праз інфраструктуру Mistral, якая знаходзіцца ў Еўропе, а таксама праз Azure AI Studio і Azure Machine Learning.

Акрамя гэтага, стартап запусціў мадэль Mistral Small — палепшаны варыянт мадэлі Mistral 8×7B — і бясплатнага чат-бота Le Chat.

Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели чтобы снизить зависимость от OpenAI
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели, чтобы снизить зависимость от OpenAI
По теме
Microsoft разрабатывает более «лёгкие» и дешёвые ИИ-модели, чтобы снизить зависимость от OpenAI
New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права
New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права
Па тэме
New York Times судзіцца з OpenAI і Microsoft на мільярды долараў за парушэнне аўтарскага права

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Хорошим ещё одни ИИ стартап 🤣