Microsoft звальняе 1900 супрацоўнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda
Кампанія плануе скараціць 1900 супрацоўнікаў свайго відэагульнявога падраздзялення Microsoft Gaming, у тым ліку работнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda.
Кампанія плануе скараціць 1900 супрацоўнікаў свайго відэагульнявога падраздзялення Microsoft Gaming, у тым ліку работнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda.
Кампанія плануе скараціць 1900 супрацоўнікаў свайго відэагульнявога падраздзялення Microsoft Gaming, у тым ліку работнікаў Activision Blizzard, Xbox і Bethesda.
Пра новую хвалю скарачэнняў стала вядома са звароту да супрацоўнікаў генеральнага дырэктара Microsoft Gaming Філа Спенсера. Скарачэнне закране 8% агульнага штату падраздзялення, якое налічвае каля 22 тысяч супрацоўнікаў. Спенсер растлумачыў, што звальненні сталі балючай неабходнасцю ў рамках стварэння жыццяздольнай структуры выдаткаў пасля куплі карпарацыяй студыі. Ён паабяцаў, што скарочаным супрацоўнікам акажуць поўную падтрымку, уключаючы выплату выходных дапамог.
«У будучыні мы будзем працягваць інвеставаць у вобласці, якія будуць спрыяць развіццю нашай справы і падтрымліваць нашую стратэгію давання гульняў большай колькасці гульцоў ва ўсім свеце. Хоць гэта цяжкі момант для нашай каманды, я, як ніколі, упэўнены ў вашай здольнасці ствараць і развіваць гульні, гісторыі і светы, якія аб’ядноўваюць мільёны людзей», — гаворыцца ў звароце.
Паводле даных журналіста Bloomberg Джэйсана Шраера, пасля далучэння Activision Blizzard да Microsoft Gaming з’явілася шмат супрацоўнікаў на падобных пасадах. Многіх з іх вырашылі скараціць, а іх працу пераразмеркаваць паміж іншымі работнікамі. У некаторых студыях звальненні закрануць і распрацоўшчыкаў гульняў. Шраер сцвярджае, што на месцах дзеецца «сапраўдны хаос»: работнікам не паведамілі, каго менавіта скароцяць, і цяпер яны не ведаюць, чаго чакаць. Некаторыя нават просяць журналістаў даведацца пра сваю сітуацыю.
Таксама Blizzard Entertainment пакідаюць прэзідэнт Майк Ібара і сузаснавальнік Ален Адам. Ібара займаў пасаду прэзідэнта Blizzard ад лютага 2022 года і прапрацаваў у кампаніі больш за 20 гадоў. Яго пераемнік будзе абвешчаны на наступным тыдні. Ален Адам пасля сыходу плануе працягнуць настаўляць юных дызайнераў у індустрыі.
На фоне навін студыя абвясціла, што скасоўвае распрацоўку новага безназоўнага сімулятара выжывання. Распрацоўку гульні Blizzard пацвердзіла яшчэ ў студзені 2022 года. Праект ствараўся для ПК і неназваных кансоляў на працягу амаль сямі гадоў. Прэзідэнт Microsoft па гульнявым кантэнце і студыях Мэт Буці заявіў, што некаторыя сябры каманды распрацоўкі скасаванай гульні будуць пераведзеныя на «іншыя перспектыўныя праекты».
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Что и требовалось доказать. Эти только разваливать всё умеют.
Ну в нынешних Blizzard и Bethesda уже и разваливать нечего, они сами прекрасно справились ещё до покупки.
Последние релизы - лютый шлак.