Крыптамахляры падманулі мінчанку на 3 тыс рублёў. Яна пайшла да «юрыстаў» — і яе зноў абакралі
Жыхарка сталіцы двойчы стала ахвярай махляроў. Першы раз — калі хацела зарабіць на крыптабіржы, другі раз — калі хацела вярнуць выкрадзеныя грошы. Пра гэта расказалі ў МУС.
Жыхарка сталіцы двойчы стала ахвярай махляроў. Першы раз — калі хацела зарабіць на крыптабіржы, другі раз — калі хацела вярнуць выкрадзеныя грошы. Пра гэта расказалі ў МУС.
Паводле інфармацыі міністэрства, першы раз мінчанку падманула блогерка, якая ў Instagram абяцала дапамагчы зарабіць на крыптабіржы. Пацярпелую запэўнілі, што дапамогуць выгадна ўкласці яе наяўныя ў віртуальную валюту, але ў выніку мінчанка страціла ўкладзеныя 3 тысячы рублёў.
Каб вярнуць грошы, мінчанка звярнулася па дапамогу да юрыдычнай арганізацыі, аб’яву якой знайшла ў інтэрнэце. З пацярпелай звязаліся праз месенджар і паведамілі, што дапамогуць вярнуць грошы бясплатна. Заплаціць прыйдзецца толькі пасля таго, калі грошы паступяць да яе на рахунак.
Мінчанку пераканалі адкрыць новы гаманец на замежнай платформе і папоўніць яго, каб была магчымасць аплаціць працэнт за вывад сродкаў.
Таксама яе пераканалі заплаціць падатак і ўнесці дадатковыя ўнёскі за аказаныя паслугі. Дзяўчына пагадзілася і цягам некалькіх дзён пераводзіла грошы. Пра тое, што яна зноў стала ахвярай махляроў, пацярпелая зразумела, калі чарговы раз вывад сродкаў не адбыўся праз прычыны, якія прыдумлялі аферысты, паведамляе МУС.
Агульная сума шкоды склала больш за 8 тысяч рублёў (больш за 2,5 тысяч долараў). Распачатая крымінальная справа за махлярства.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Типичный ляхторат.