Міністр інфармацыі адказаў пра блакаванне Youtube: «Працуе ў два бакі»
2 верасня ў БДУІР прайшла сустрэча чыноўнікаў і студэнтаў. Студэнт БДУІР спытаў міністра інфармацыі Марата Маркава пра магчымае блакаванне Youtube у Беларусі.
У сваім адказе Маркаў звярнуў увагу, што ў ютуб-каналаў рэспубліканскіх СМІ па мільёне падпісчыкаў, а значыць, Youtube «працуе ў абодва бакі».
— Я не буду хаваць, што Youtube сёння працуе ў два бакі, цытуе адказ міністра Белта. — Мы ўжо казалі, што ўсе рэспубліканскія СМІ з’яўляюцца мільённікамі. Я разумею, што аб’ём сродкаў, які ўкладаецца ў прасоўванне кантэнту праз гэтую платформу з боку дзяржавы або дзяржаўных СМІ і з боку тых, хто працуе супраць нас, несувымерны. Але цяпер ён [Youtube] працуе ў тым ліку і на нас», — сказаў Марат Маркаў.
Паводле слоў Маркава, такія рашэнні, як магчымае блакаванне/запаволенне YouTube, прымаюцца ўзважана, і ў цяперашні час такой задачы не стаіць.
Читать на dev.by