Уздоўж контуру Другога транспартнага кальца ў Мінску пракладуць оптавалаконную сетку даўжынёй звыш 55 км, каб больш аператыўна рэгуляваць рух, паведамляе myfin.by. Яна стане асновай для развіцця інтэлектуальнай сістэмы кіравання дарожным рухам і відэакантролю.

Праект рэалізуецца пры ўдзеле ААТ «АГАТ — сістэмы кіравання», якое ўваходзіць у сістэму Дзяржкамваенпрама. Прадпрыемства ўжо атрымала згоду Дзяржбудэкспертызы на праектную дакументацыю падсістэмы відэакантролю аўтаматызаванай сістэмы кіравання дарожным рухам сталіцы.
Практычная рэалізацыя тэхнічных рашэнняў павінна пачацца ў 2027 годзе.
Оптавалаконнае кальцо злучыць святлафоры, камеры відэаназірання і Цэнтральны кіруючы пункт. Для падключэння дарожных кантролераў да цэнтра распрацоўваецца новы пратакол абмену дадзенымі. Кальцавая архітэктура павінна павысіць надзейнасць сеткі: пры пашкоджанні аднаго з кабеляў сувязь зможа захоўвацца па альтэрнатыўным маршруце.
Пракладка оптавалакна да святлафораў дазволіць перадаваць відэапаток з усталяваных там камер непасрэдна ў цэнтральны пункт. Праект стане інфраструктурнай асновай для развіцця інтэлектуальнай транспартнай сістэмы Мінска. У перспектыве гэта дазволіць аператыўней рэгуляваць працу святлафораў, палепшыць кіраванне транспартнымі патокамі і знізіць загружанасць дарог.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.