Мінлічбы РФ прапанавала ўвесці максімальныя абаротныя штрафы за ўцечкі даных кампаній

Мінлічбы прапанавала ўвесці абаротны штраф для кампаній за ўцечкі персанальных даных. Максімальная сума штрафу чакае кампанію, якая паўторна дапусціла ўцечку даных і парушыла патрабаванні рэгулятара, напрыклад, паспрабавала схаваць тое, што адбылося.

Пакінуць каментарый

Паводле даных «Камерсанта», ведамства ў законапраекце прапаноўвае штраф у дыяпазоне ад 5 да 500 мільёнаў рублёў. Крыніцы выдання растлумачылі, што сума штрафу будзе разлічвацца ад аб’ёму выручкі кампаніі за каляндарны год, які папярэднічаў году, у якім адбылася ўцечка даных.

Міністэрства разлічвае, што палажэнні закона набудуць моц ад верасня наступнага года. Эксперты адзначылі, што панятак паўторнасці парушэння выклікае пытанні, паколькі злачынцы часта кампілююць базы, якія публікуюцца ў інтэрнэце. Таксама кампаніі могуць пачаць драбніцца, каб знізіць базу на выпадак магчымых уцечак.

Сёлета ў Расіі вырасла колькасць уцечак асабістых даных, за першае паўгоддзе ў інтэрнэце выявілася 305 баз інфармацыі. Гэта на 45,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе InfoWatch. Таксама здарылася ўцечка даных СДЭК (больш за 100 тысяч заказаў кліентаў), «ВымпелКам» ды іншых кампаній.

Сыход Nokia і Ericsson з Расіі прывядзе да праблем з сувяззю і хуткасцю інтэрнэту
Па тэме
Сыход Nokia і Ericsson з Расіі прывядзе да праблем з сувяззю і хуткасцю інтэрнэту
У Расіі палічылі страты міжнародных ІТ-кампаній ад сыходу з краіны
Па тэме
У Расіі палічылі страты міжнародных ІТ-кампаній ад сыходу з краіны
У Расіі запусцяць свой аналаг «Вікіпедыі»
Па тэме
У Расіі запусцяць свой аналаг «Вікіпедыі»

Читать на dev.by