Мінюст ЗША абяцаў паказаць суду доказы шкоды TikTok. Але сацсетцы гэтага не пакажа
На гэтым тыдні суд мае заслухаць аргументы бакоў у справе аб забароне сацсеткі ў ЗША. Амерыканскі ўрад паабяцаў падаць пераканаўчыя доказы высокай рызыкі TikTok для нацыянальнай бяспекі.
На гэтым тыдні суд мае заслухаць аргументы бакоў у справе аб забароне сацсеткі ў ЗША. Амерыканскі ўрад паабяцаў падаць пераканаўчыя доказы высокай рызыкі TikTok для нацыянальнай бяспекі.
Міністэрства юстыцыі ЗША заявіла, што пакажа суду сакрэтныя матэрыялы, якія нібыта даказваюць пагрозы нацыянальнай бяспецы, якія можа несці сацсетка. Дагэтуль ні суд, ні кампанія ByteDance не ведалі аб дадатковых доказах абвінавачвання. The Verge паведамляе, што ведамства мае намер паказаць матэрыялы ex parte, то-бок толькі калегіі суддзяў, але не баку абароны.
На думку судовага аналітыка Bloomberg Мэта Шэтэнхельма, складанасць працэсу заключаецца ў трактоўцы Першай папраўкі да амерыканскай канстытуцыі. «Я думаю, што суды будуць вельмі асцярожныя. Асабліва ў такім выпадку з Першай папраўкай, як гэта, дзе яна фактычна забараняе адную з нашых вядучых платформаў для свабоды слова ў краіне, ідэя аб тым, што вы збіраецеся зрабіць гэта з сакрэтных прычын, пра якія вы нават не кажаце самой кампаніі, будзе прычынай для хвалявання для суддзяў», — лічыць эксперт.
Выданне мяркуе, што ў сакрэтных дакументах можа ісці гаворка пра магчымасці кітайскага ўрада прымусіць ByteDance перадаць звесткі амерыканскіх карыстальнікаў або выкарыстоўваць алгарытм TikTok для трансляцыі пэўнага кантэнту на амерыканскую аўдыторыю.
Мінюст сцвярджае, што нават калі Кітай не сочыць за амерыканскімі карыстальнікамі, аднак мае ўсе магчымасці рабіць гэта ў будучыні. Дакументы ведамства таксама раскрываюць падрабязнасці працяглых перамоў з ByteDance, якія папярэднічалі забароне. Перамовы пачаліся ў жніўні 2022 года, у сакавіку 2023 года ўрад прыйшоў да высновы, што продаж сацсеткі застаецца адзіным варыянтам вырашэння праблемы.
Верагодна, рашэнне ў справе будзе прынятае ў снежні гэтага года, калі суд альбо пагодзіцца з канстытуцыйнасцю закона аб блакаванні TikTok, альбо заблакуе яго ўступленне ў сілу. У другім выпадку ў TikTok застанецца некалькі юрыдычных шляхоў, у тым ліку падача апеляцыі і зварот у Вярхоўны суд з патрабаваннем адмяніць рашэнне ніжэйстаячага суда.
Раней у ЗША прынялі закон, згодна з якім матчына кампанія ByteDance абавязаная да 19 студзеня 2025 года прадаць сацсетку некітайскай кампаніі. У выпадку няўдачы праграма будзе забароненач ў ЗША, калі прэзідэнт не падоўжыць тэрміну заключэння ўгоды. TikTok лічыць гэты закон неканстытуцыйным, абвінаваціўшы амерыканскі ўрад у цэнзуры.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.