Мінюст ЗША падазрае двух расійцаў ва ўзломе крыптабіржы Mt. Gox і крадзяжы 600 000 біткойнаў
Міністэрства юстыцыі ЗША выставіла абвінавачанні супраць двух расійцаў, Аляксея Білючэнкі і Аляксандра Вернера.

Ведамства абвінавачвае іх ва ўзломе крыптавалютнай біржы Mt. Gox у 2011 годзе і кіраванні крыптабіржай BTC-e да 2017 года. Раней сумеснае расследаванне справы распачалі некалькі праваахоўных органаў ЗША, уключна з ФБР. Паводле даных абвінавачання, Білючэнка і Вернер замяшаныя ў адмыванні прыкладна 647 тысяч біткойнаў, скрадзеных з Mt. Gox. Скрадзеная крыптавалюта меркавана стала асновай для стварэння біржы BTC-e.
Следства сцвярджае, што абвінавачаныя і іхнія саўдзельнікі атрымалі несанкцыянаваны доступ да сервера Mt. Gox, дзе захоўваліся біткойны, і перавялі іх на ўласныя адрасы. Працэс адмывання закранаў іншыя брыжы і нью-ёркскага брокера, а таксама буйныя грашовыя пераказы на афшорныя рахункі, якія кантраляваліся абвінавачанымі. У 2014 годзе біржа Mt. Gox закрылася, прычыніўшы значны ўрон ейным кліентам, якія дагэтуль чакаюць кампенсацыю.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А это такая огромная разница?
да!