Google: больш за 75% распрацоўшчыкаў выкарыстоўваюць AI, але многія не давяраюць
Згодна з дакладам 2024 Accelerate State of DevOps ад Google, 76% айцішнікаў выкарыстоўваюць АІ для выканання хоць бы адной працоўнай задачы штодня. У даследаванні ўдзельнічала больш за 39 тысяч спецыялістаў з арганізацый рознага памеру.

Часцей за ўсё АІ патрэбны для напісання і тлумачэння незнаёмага кода, а таксама рэзюмавання інфармацыі. Пры гэтым 39% рэспандэнтаў заявілі, што мала або ўвогуле не давяраюць коду, згенераванаму АІ.
Інтэнсіўнасць укаранення АІ ў арганізацыі вырасла на 25%. Гэта звязана з тым, што тэхналогія павышае эфектыўнасць розных аспектаў распрацоўкі, уключаючы якасць кода і дакументацыі, хуткасць праверкі і ўзгаднення кода, а таксама задаволенасць працай.
Звыш 81% рэспандэнтаў адзначылі, што іх кампаніі ўжо інвестуюць рэсурсы ў АІ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
You Guys Are выполняете минимум одну рабочую задачу ежедневно?
тем временем новости из островка стабильности