«Вярнуць адчуванне кантролю». Беларускі запусцілі праграму для зніжэння трывогі ў жанчын
Беларускі Яўгенія Макарэвіч і Анастасія Марыніч стварылі праграму CenterMe — персанальнага асістэнта па зніжэнні трывожнасці ў жанчын. dev.by дазнаўся падрабязнасцей і сабраў інструкцыі, як знізіць трывожнасць, калі вакол вайна і крызіс.
Беларускі Яўгенія Макарэвіч і Анастасія Марыніч стварылі праграму CenterMe — персанальнага асістэнта па зніжэнні трывожнасці ў жанчын. dev.by дазнаўся падрабязнасцей і сабраў інструкцыі, як знізіць трывожнасць, калі вакол вайна і крызіс.
Рытуалы для спакою і чэлендж у тэлеграме для праверкі гіпотэз
Механіка CenterMe такая: карыстальніца штодзень атрымлівае свой рытуал на 15 хвілін для зніжэння трывогі. Рэкамендацыі ўлічваюць бягучае самаадчуванне і лад жыцця. Кожны рытуал складаецца з 3 практык-практыкаванняў, якія, кажуць фаўндаркі, заснаваныя на КПТ-тэрапіі. Напрыклад: 5 хвілін — практыкаванні на дыханне, 5 хвілін — практыкаванні для мышачнай рэлаксацыі, 5 хвілін — запоўніць журнал рэфлексіі. Цяпер у стартапа два тэрапеўты-кансультанты (PhD): адзін з Еўропы, другі — з ЗША.
Трывожныя разладдзі — найбольш распаўсюджаныя псіхічныя разладдзі ў свеце. Паводле некаторых ацэнак, каля 275 мільёнаў чалавек у свеце пакутуюць ад трывожных разладдзяў, і каля 62% з іх — жанчыны.
Што такое трывога, ведаюць і абедзве заснавальніцы стартапа — Яўгенія Макарэвіч і Анастасія Марыніч. Яўгенія змагалася з генералізаваным трывожным разладдзем, Анастасія — з АКР (абсэсіўна-кампульсіўнае разладдзе). Якраз статыстыка і асабісты досвед падштурхнулі іх запусціць свой прадукт для жанчын з трывожнасцю.
Пры канцы 2022-га беларускі паказалі сваю праграму на ProductHunt. Але пачыналася ўсё з «чырвонай кнопкі» ў іншай праграме для карысных звычак Habseed, якую развівала тады Анастасія. Механіка была падобная — карыстальнік, адчуўшы стрэс, мог націснуць на «кнопку» і атрымаць практыку ў дапамогу.
Уцягнутасць была добрая, і ідэю вырашылі развіць — запусцілі двухтыднёвы чэлендж для самастойнага менеджменту трывогі. У ісце, гэта была закрытая тэлеграм-група, дзе ахвотныя маглі атрымаць параду, падтрымку і КПТ-практыкі, каб аператыўна знізіць трывожнасць і паглядзець на свае страхі пад іншым вуглом. Ментарамі ў чэленджы былі самі заснавальніцы прадукту.
Пасля чэленджу Яўгенія і Анастасія запусцілі Patreon праекта, дзе карыстальніцы маглі аформіць падпіску — падтрымаць праект грашыма «на будучую праграму» і, у ісце, паказаць, колькі гатовыя плаціць штомесяц, калі праграма запусціцца.
Паводле слоў суразмоўніц, падчас тэсціравання бэта-версіі чэленджу 15-хвілінныя рытуалы самадапамогі пры трывозе паказалі 87% эфектыўнасці ў зніжэнні трывожнасці на працягу 14 дзён (узровень трывожнасці ўдзельніцы вызначалі самастойна).
«Бізнэс мы ўсё ж такі робім у ЗША, дзе людзі актыўней інвестуюць у ментальнае здароўе»
— Кантэнт мы ствараем пад жанчын і адаптуем пад жаночыя кейсы — матчына трывога за дзіця, ягонае здароўе і паводзіны; адносіны з мамай, комплексы «я недастаткова добрая», перадменструальны сіндром. Такога няма ў іншых праграмах, — кажа Анастасія. — Хоць жанчыны ў два разы часцей схільныя да трывожных разладдзяў. Мы факусуемся на гэтым сегменце вялізнага рынку, каб вылучыцца на фоне канкурэнтаў і дапамагчы жанчынам больш кропкава.
У тэсце MVP праграмы ўдзельнічала група ў 100 чалавек, дзе палова была з рускамоўных краін, палова — са Штатаў. Тэст паказаў, што адрозненні ў паводзінах і каштоўнасцях у жанчын з розных частак свету, — нязначныя.
Розніца хіба ў тым, што амерыканкі, нечакана, заходзяць у прадукт са значна вышэйшым узроўнем трывогі, ніж беларускі або ўкраінкі (ужо на ўзроўні 8-10 балаў з 10).
І, што істотней — адрозненні знайшліся ў плацежаздольнасці. Жанчыны ў Амерыцы больш схільныя інвеставаць у сваё ментальнае здароўе.
— Цяпер наш асноўны фокус — развіццё мабільнай праграмы на амерыканскім рынку, — падкрэслівае Яўгенія.
— А нашая мэтавая аўдыторыя — амерыканскія жанчыны, якія пакутуюць ад трывогі, але з розных прычын не могуць атрымаць дапамогу ад тэрапеўтаў. І трохі брытанак, якія трапляюць да нас з пошуку, — удакладняе Анастасія. — У нас ёсць мара — дадаць магчымасць бясплатнага доступу і лакалізацыі мовы для нашых суайчынніц, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю, але не могуць сабе дазволіць працу з тэрапеўтам. Але бізнэс робім у ЗША, дзе людзі актыўней займаюцца, інвестуюць у сваё ментальнае здароўе, і ў іх ёсць звычка плаціць за падпіску і кантэнт. Нашая кампанія зарэгістраваная ў Амерыцы, тут мы працуем і знаходзім інвестараў, — кажа яна.
Сёння штомесячная цана падпіскі на CenterMe — $14,99 і $9,99 для Беларусі і Украіны. Удакладняем, ці не шмат.
— Мы пыталіся па выніках усіх тэстаў, колькі людзі гатовыя заплаціць за выкарыстанне нашага прадукту. Рускамоўны сегмент называў каля 10 долараў, амерыканскі — каля 20.
У выніку паставілі $14,99. Але ўжо разумеем, што недаацанілі сябе і будзем павышаць цану для ЗША. Тыповая сітуацыя для фаўндараў з СНД.
Для тых, хто не хоча плаціць, ёсць бясплатныя опцыі, але функцыянал абмежаваны ў колькасці практык і рытуалаў.
Як манетызаваць аўдыторыю, якая не гатовая падпісвацца?
— Нашая асноўная бізнэс мадэль для мабільнага прадукту — падпіска. Але цяпер на рынку праз высокі кошт трафіку ёсць складанасці. Таму тэсціруем варыянты, як манетызаваць тую частку аўдыторыі, якая не гатовая плаціць за падпіску, але гатовая купляць сабе тавары для рытуалаў і стварэння атмасферы. Так, працуем над маркетплэйсам унутры CenterMe на амерыканскі рынак. Груба кажучы, гэта крама тавараў для рытуалаў унутры праграмы — накшталт свечак або мяшочкаў з лавандай. Шукаем партнёраў сярод брэндаў, якія выпускаюць тавары для рэлаксацыі.
Беларускі кажуць, што тэсціруюць розныя маркетынгавыя каналы, шукаюць спосабы знізіць кошт прыцягнення новага кліента, бо канкурэнцыя на рынку даволі высокая. Напрыклад, будуюць кам’юніці ў Instagram, каб прыцягваць юзераў не праз прамую рэкламу, а праз супольнасць, і папулярызуюць ідэю прысвячаць сабе 15 хвілін на дзень. А яшчэ калабаруюцца з амерыканскімі кам’юніці накшталт «жанчыны ў ІТ», «жанчыны ў архітэктуры», «жанчыны ў нерухомасці», то-бок у тых сферах, дзе шмат трывогі.
— Ці ўплываюць вайна і крызіс на рынак mental health праграм?
— Трэба разумець, што рынак mental health праграм у цэлым расце год да года. Паводле прагнозаў штогадовы рост — 15, 9% (тут справаздача), — кажа Яўгенія. — Могуць здарацца адкаты, як было з колькасцю карыстальнікаў пасля заканчэння кавіднай хвалі. Аднак рынак расце, нягледзячы на рэцэсію.
Нават хутчэй наадварот — рэцэсія і вайна прымушаюць яго расці. Пры гэтым вайна, хутчэй, уплывае лакальна, а рэцэсія — глабальна. Па трэндах запытаў у гугле відаць стабільная цікавасць да тэм stress/anxiety relief з перыядычнымі ўсплёскамі, — кажа яна.
Трэкінг актыўнасці, персаналізацыя і ML
Сёння стартап шукае інвестыцыі і дабірае тэхнічную каманду. У планах — уласная тэхналогія трэкінгу трывожных станаў і machine learning (калі вы можаце дапамагчы выбудаваць правільную архітэктуру працы з данымі — пішыце ў стартап).
— Мы заўважылі, што жанчыны хочуць, каб праграма дапамагала ім лёгка трэкаць іх стан і падказвала, што для іх лепей у канкрэтны момант. Таму мы працуем над уласнай тэхналогіяй трэкінгу трывожнасці на аснове маніторынгу даных пра фізічнае і ментальнае здароўе, — кажа Анастасія.
З аднаго боку, нашэнныя гаджаты счытваюць heart rate vulnerability (змены інтэрвалу часу паміж суседнімі сардэчнымі скарачэннямі). Гэты паказчык добра адлюстроўвае ўзровень трывогі і стрэсу ў арганізме, і мы будзем яго выкарыстоўваць.
З іншага боку, карыстальніцы ўжо рэгулярна трэкаюць у нас свой ментальны стан і адчуванні пры трывозе — вызначаюць узровень трывогі, прычыны і сімптомы, што турбуе, што ў целе і гэтак далей. Такім чынам, наш трэкер будзе адсочваць стан жанчыны аб’ектыўней, ніж ужо існыя mental health праграмы, і падказваць, калі ёй лепш адпачыць, прысвяціць сабе час, і якія практыкі працуюць для яе лепей, — кажа яна.
У стартапе перакананыя — развіццё трэкінгавых тэхналогій і персаналізацыя на аснове даных дапамогуць зрабіць анлайн-тэрапію эфектыўнейшай.
Што яшчэ? У праграму дадалі магчымасць запытаць дапамогі асабістага асістэнта на 7 дзён. І працягнулі праводзіць чэленджы ў месенджарах, цяпер на 30 дзён замест 14-ці.
Анастасія і Яўгенія падкрэсліваюць, што іх праграма не можа цалкам замяніць тэрапію з псіхатэрапеўтам — гэта менавіта асістэнт.
Калі карыстальніца адчувае моцныя сімптомы (накшталт парушэння сну, цяжкасцей з канцэнтрацыяй, немагчымасці расслабіцца), якія негатыўна ўплываюць на жыццё і трымаюцца больш за 14-30 дзён, ёй даюць кантакт гарачай лініі і раяць выкарыстоўваць CenterMe толькі як інструмент падтрымкі паміж сесіямі ў псіхатэрапеўта.
Як знізіць стрэс? Парады ад Яўгеніі Макарэвіч
Абмежаваць спажыванне навін. Выбраць дакладныя каналы, якія не дадаюць «лішніх» эмоцый.
Калі навіны неабходныя (напрыклад, вы з Украіны, у вас там сваякі, і вам важна сачыць за тым, што адбываецца), то важна не глядзець іх перш-наперш зранку і перад сном. Зранку ад чытання можа падскочыць трывожнасць, а прагляд увечары можа паўплываць на сон.
У ідэале трэба абмяжоўваць час чытання навін. Напрыклад, вылучыць на гэта строга 15-30 хвілін на дзень.
Трэба вылучаць сабе і свайму ментальнаму здароўю 15 хвілін на дзень. Няма 15-ці? Нават 5. Але гэта тыя 5 хвілін, калі вы прысвячаеце час толькі сабе — медытацыя, практыка на зніжэнне трывогі, масаж твару, гарачы душ або ўсвядомленае чаяванне. Штосьці, што толькі для вас. Ідэі, вядома ж, можна чэрпаць у нашай праграме або інстаграме.
Важна мець свой рытуал, нягледзячы на тое, што адбываецца ў свеце. Гэта дадае стабільнасці і адчування кантролю.
Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.
Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.
Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.
Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.
Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.
Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.
Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.
Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)
Девочка знакомая собирается переезжать в Москву из Минска, говорит, что пугает ее неизвестность и переезд это тяжело.. я не удержалась. Оказалось, кроме неизвестности особо ничего такого и не смущает, все ок..
Тревожность у тех, кто даже не рискует оказаться в окопах или хотя бы получить повестку? Хмммм...
Может быть, там тревожность по поводу сломанного ногтя, и что об этом подумают незнакомые люди в автобусе?
Мне тоже, очень свойственна тревожность. Просто очень.
Мне очень сильно думается, что такие вот приложения, даже мысли об их создании, просто разят сексизмом. Как такое может быть в Европе например?
То есть, авторки утверждают, что у мужчин тревожности нет, или им плевать на это? Тогда это дискриминация по половому признаку.
Опять же, стереотип. Знаю огромное количество женщин, меняющих партнёров как перчатки, отсудивших после развода у мужа автомобили и квартиры, тусующих в клубах с кальяном и алкоголем. Что на это скажете?
И да, раз в месяц или раз в два месяца у неё может быть тревожность, о которой она тут же пишет 100500 постов в соцсетях и на форумах. И все такие - ох бедняжка какая.
Ты сам и есть главный токсик. Токсик - любимое слово токсичных людей и первый признак того, что говорящий его - токсичен для коллектива. Убеждался в этом по жизни в 100% случаев.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
дыхание маткой будет включено?
https://www.youtube.com/watch?v=vilg5Mw35zg
те же женщины
Тревожность у тех, кто даже не рискует оказаться в окопах или хотя бы получить повестку? Хмммм...
Может быть, там тревожность по поводу сломанного ногтя, и что об этом подумают незнакомые люди в автобусе?
Женщинам вообще свойственна тревожность, некоторые вообще живут качелями между паникой и истерикой.
Мне тоже, очень свойственна тревожность. Просто очень.
Мне очень сильно думается, что такие вот приложения, даже мысли об их создании, просто разят сексизмом. Как такое может быть в Европе например?
То есть, авторки утверждают, что у мужчин тревожности нет, или им плевать на это? Тогда это дискриминация по половому признаку.
Стрелочка не поворачивается
Опять же, стереотип. Знаю огромное количество женщин, меняющих партнёров как перчатки, отсудивших после развода у мужа автомобили и квартиры, тусующих в клубах с кальяном и алкоголем. Что на это скажете?
И да, раз в месяц или раз в два месяца у неё может быть тревожность, о которой она тут же пишет 100500 постов в соцсетях и на форумах. И все такие - ох бедняжка какая.
Я с таким стереотипом живу
Никто не мешает вам думать, что ежи питаются яблоками и грибами. И что в России медведи с баллалайками по улицам ходят.
Стереотипы того же уровня, что и:
- Что едят ежи?
- Яблоки и грибы.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 красавіка 2023, 12:17
Такую приложеньку (снижение тревожности в окопе под бахмутом) сложно запитчить на западных стартап фестивалях. Хотя смотря с какой стороны окоп.
То ли дело женщины! Тема - благодатная!
Ну вы поняли. Выбирать нужно каналы, транслирующие стабильность.
БТ))
Какое приложение посоветуете для снижения тревожности у границ Белоруссии? Желательно чтобы с тренингами от официальных источников правды.
Оно не доступна на уровне развития ябатька
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
Снижение тревоги у женщин.
Бедные несчастные женщины. Как же им жить без приложения, снижающее тревогу?
Стартап дзеля стартапа. У паралельнай рэчаіснасці такія праекты робяць студэнты на курсачы
Странная активность местных коментеров. Обычно их возбуждают не женщины, а слова типа "Беларусь", "Польша" или "релокация"
new trigger unlocked
Категория приложения: Без **ха жизнь плоха.
Давно гуглу с эплом надо такой раздел приложений добавить. Сразу так чисто в магазинах приложенек станет.
О ещё можно платную отписку от этой категории ввести. Я бы даже платил чтобы не видеть таких приложенек вообще
Ого какие токсики в комментариях.
Девчонкам удачи, хорошего экзита ну или денег зарабатывать на подписках.
Что-то никого не триггерит, что Flo только для женщин ;)
Но тема мужской тревожности явно не раскрыта — рыночек то точно есть, по крайней мере комментаторы девбай :D
Ты сам и есть главный токсик. Токсик - любимое слово токсичных людей и первый признак того, что говорящий его - токсичен для коллектива. Убеждался в этом по жизни в 100% случаев.