«Шмат карысці для ўлады». Мінінфарм заявіў, што ў Беларусі не плануюць блакаваць сацсеткі
Беларускія ўлады не плануюць блакаваць сацсеткі і месенджары па прыкладзе Расіі нягледзячы на тэхнічныя магчымасці. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў, паведамляе sb.by.
Беларускія ўлады не плануюць блакаваць сацсеткі і месенджары па прыкладзе Расіі нягледзячы на тэхнічныя магчымасці. Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Марат Маркаў, паведамляе sb.by.
— Цяпер у Беларусі прыкладна 5,5 мільёна карыстальнікаў Tik Tok, Telegram выкарыстоўваюць ад 2,5 да 7,5 мільёна чалавек, Instagram — каля 4 мільёнаў. Фізічна мы можам іх заблакаваць. Але ці трэба гэта рабіць? Гэта пытанне дыскусійнае, — завіў Маркаў.
Трэба заўсёды ацэньваць ступень карыснасці і небяспекі. У Расіі You Tube, сцвярджае Маркаў, «стаў фактычна бескарысны як інструмент інфармацыйнага ўздзеяння». Між тым у Беларусі карысці ад сацсетак і You Tube «для людзей і ўлады дастаткова шмат».
— То-бок мы там таксама працуем. Я маю на ўвазе дзяржаўныя органы, праўладныя грамадскія аб’яднанні, дзяржаўныя СМІ і проста актывістаў, якія лічаць, што трэба максімальна даносіць праўдзівую інфармацыю, у тым ліку і да еўрапейскай аўдыторыі.
Таму планаў закрываць якія-небудзь сацыяльныя сеткі або месенджары ў нас сёння няма. Але мы да гэтага, у прынцыпе, гатовыя ў любы момант. І інструменты падобнага роду ў нас ёсць, — падкрэсліў Маркаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.