Банкі паведамяць у падатковую пра вялікія залічэнні. Параўнайце са сваёй зп
Інфармацыя за 2023 год ужо да канца лета сыдзе ў падатковую.
МПЗ прыняло пастанову ад 30 красавіка 2024 года № 16 «Аб падачы банкамі звестак пра наяўнасць і рэквізіты рахункаў фізічных асоб». Яно абавязвае банкі перадаваць падаткавікам звесткі пра рахункі фізічных асоб, калі сума прыходных аперацый па іх перавысіла 150 000 BYN за мінулы каляндарны год, і зацвярджае адпаведную інструкцыю, паведамляе pravo.by.
Дэпазіты не лічацца.
Паводле інструкцыі, у суму прыходных аперацый таксама не ўключаць сум па аперацыях, звязаных з:
- скасаваннем аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх картак (скасаванне спісанняў, зняцце наяўных у банкаматах, платы за паслугі банкаў і г. д.);
- вяртаннем грошай па раней выкананых аперацыях з ужываннем банкаўскіх карт;
- пералікам працэнтаў банка;
- даваннем авердрафнага крэдыту, крэдыту шляхам залічэння на бягучы (разліковы) рахунак;
- аперацыямі па абязлічаных металічных рахунках з разлікам эквіваленту прыходных аперацый па рахунку па ўліковых цэнах на каштоўныя металы, якія размяшчаюцца на афіцыйным сайце Нацбанка, і прыходнымі аперацыямі па часовых рахунках фізічных асоб, што адкрываюцца банкам для фармавання статутнага фонду новаствараных арганізацый.
Тэрмін падачы такой інфармацыі — штогод не пазней за 1 сакавіка наступнага за справаздачным года. Прычым адлік ужо даўно пачаўся. Так, інфармацыю за 2023 год па рахунках, прыход на якія перавысіў 150 000 BYN, банкі абавязаны падаць не пазней за 1 верасня 2024 года.
Читать на dev.by