Ашуканцы сталі выкарыстоўваць ChatGPT для стварэння фішынгавых лістоў
Ашуканцы пачалі выкарыстоўваць чат-бот для складання фішынгавых лістоў, якія выклікаюць больш даверу.
Паводле даных «Лабараторыі Касперскага», пісьменнасць лістоў дзякуючы ChatGPT прыкметна павысілася. «Раней можна было адрозніць фішынгавы ліст па звычайнай пісьменнасці мовы: як толькі ты разумееш, што ліст дзіўна складзены, змяшчае памылкі і гэтак далей — значыць, гэта фішынг. З выкарыстаннем ChatGPT памылак у гэтых лістах стала значна менш», — заявіла дырэктарка «Лабараторыі Касперскага» ў Расіі і краінах СНД Ганна Кулашова.
Раней кіраўнік OpenAI Сэм Альтман прапанаваў рэгуляваць сферу развіцця штучнага інтэлекту, паколькі калі з тэхналогіяй нешта «пойдзе не так, усё можа пайсці зусім не так». Бізнэсовец прапанаваў стварыць міжнароднае агенцтва, якое ліцэнзавала б распрацоўку буйных мадэляў штучнага інтэлекту, фармулявала правілы і патрабаванні для тэсціравання мадэляў.
Читать на dev.by