Мазгавыя імпланты часткова вярнулі рухомасць і дотык паралізаванаму пацыенту
Даследчыкі з Інстытута Файнштэйна амерыканскай медыцынскай сеткі Northwell Health упершыню забяспечылі двайны штучны абыход пашкоджанай нервовай сістэмы пацыента. Убудаваныя ў галаўны мозг чалавека імпланты вярнулі рухомасць і адчувальнасць рукі, распавядае 3DNews.

Пры падрыхтоўцы да аперацыі хірургі з дапамогай фМРТ правялі шматлікія ацэнкі зон мозга пацыента, каб максімальна дакладна вызначыць месца размяшчэння імплантаў — чыпаў, якія распазнаюць актыўнасць мозга ў яго асобных абласцях. Але нават пасля гэтага ў працэсе 15-гадзінны аперацыі на адкрытым мозгу яны кансультаваліся з пацыентам для ўдакладнення месцаў усталявання датчыкаў.
Два імплантаты счытвалі «думкі» пацыента пра жаданне рухаць рукой, а тры іншыя прымалі сігналы ад датчыкаў на руцэ і запясці. Фактычна дактары запусцілі два абыходныя шляхі для нейрасігналаў, бар’ерам на шляху якіх стала траўма пазваночніка (спіннога мозгу). Адзін шунт прымушаў руку здзяйсняць руху праз сістэму накладных электродаў (на пазваночнік і перадплечча), а другі вяртаў у мозг сігналы ад датчыкаў тактыльных адчуванняў. Далей мозг даваў рады сам — звязваў адное і другое і выбудоўваў новыя нейронныя ланцугі так, каб чалавек успрымаў рух рукі і тактыльны водгук у адзіным пакеце.
Паводле слоў хірургаў, гэта першы ў гісторыі выпадак, калі спінны мозг абышлі двума маршрутамі. Раней праводзіліся эксперыментальныя аперацыі, калі шунт, абыходзячы пашкоджаны спінны мозг, перадаваў расшыфраваныя камп’ютарным алгарытмам жаданні рухацца ў мышцы канцавін. Але зваротнай сувязі дагэтуль ніхто не арганізоўваў, каб тактыльныя адчуванні вярталіся ў мозг у абыход пашкоджаных нервовых тканін.
Зваротная сувязь можа дапамагчы ў аднаўленні функцый мозга, якія адказваюць за рухі канцавін і іх адчувальнасць. Па меры навучання мозг можа навучыцца абыходзіцца без камп’ютарных алгарытмаў, і выпадак з гэтым канкрэтным пацыентам Northwell Health гэта пацвердзіў. Пасля двайной стымуляцыі 45-гадовы мужчына з паралізаванымі рукамі і нагамі змог часткова вярнуць адчувальнасць рукі і ў два разы павялічыў сілу яе сціскання. Развіццё падобных тэхналогій дасць мільёнам пацыентаў з падобнымі траўмамі надзею вярнуць рухомасць і адчувальнасць канцавін.
Haven't they connected him to Twitter (Xapp) yet?
— "I fell in a swimming pool and woke up paralysed."
Come on man, people don't get paralysed by swimming pools right an left. They are paralysed by car accidents. But looks like this guy was too retarded to even get a driver's license so he was given a story about a swimming pool.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.