Google стварыла нейрасетку, якая генеруе музыку паводле тэксту
Новая АІ-сістэма Google пад назвай MusicLM умее ствараць музычныя фрагменты, выкананыя ў розных стылях і рознымі інструментамі, на аснове тэкставага апісання, паведамляе TechCrunch. Але выкладваць яе ў адкрыты доступ кампанія пакуль не плануе.
Новая АІ-сістэма Google пад назвай MusicLM умее ствараць музычныя фрагменты, выкананыя ў розных стылях і рознымі інструментамі, на аснове тэкставага апісання, паведамляе TechCrunch. Але выкладваць яе ў адкрыты доступ кампанія пакуль не плануе.
Генераваць творы паводле апісанняў высокай складанасці сістэму навучалі на датасэце, які змяшчае больш за 280 тысяч гадзін музыкі. Яна можа, напрыклад, стварыць «тэхна Берліна 90-х з нізкімі басамі», «саўндтрэк у стылі электра для відэагульні» або «чароўную джазавую песню з сола на саксафоне, якое чапляе, і вакальным сола».
MusicLM здольная генераваць фрагменты даўжынёй у некалькі хвілін. Таксама ёй можна ўводзіць адразу некалькі тэкставых апісанняў — на выхадзе атрымаецца свайго роду музычная гісторыя. У якасці ўводных даных можа быць не толькі тэкст, але і мелодыі — іх можна наспяваць, насвістаць або найграць на музычным інструменце, а таксама карцінка з тэкставым апісаннем. Можна нават рэгуляваць узровень прафесіяналізму, а таксама ствараць музыку, натхнёную рознымі месцамі і эпохамі.
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Выданне адзначае, што яе працы саступаюць творчасці чалавека цэльнасцю і арыгінальнасцю, ёсць дзіўныя шумы, а якасць у цэлым і вакальныя партыі прымушаюць жадаць лепшага. Але з улікам таго, што ў працэсе стварэння не ўдзельнічае ніводны жывы музыкант або кампазітар, сінтэзаваныя фрагменты гучаць уражліва. У MusicLM атрымліваецца ўлавіць нюансы — напрыклад, характэрныя рыфы, мелодыі і адценні настрою.
Распрацоўшчыкі прызнаюць, што з выкарыстаннем нейрасеткі звязаныя розныя этычныя і прававыя пытанні — напрыклад, у сінтэзаваныя мелодыі могуць трапляць фрагменты, абароненыя аўтарскім правам з навучальных баз. Даследчыкі кажуць, што каля 1% музыкі, створанай сістэмай, напрамую капіруе песні з трэніровачнага датасэта — і, мяркуючы з усяго, выкладваць MusicLM у цяперашнім стане пакуль рана.
Навуковая праца, у якой апісаная MusicLM, размешчаная на arXiv.org. Паслухаць узоры яе твораў можна тут.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.