Мужчына загінуў праз навігатар у Google Maps. Сям'я падала ў суд
Памылка ў картаграфічным сэрвісе Google прывяла да смерці 47-гадовага карыстальніка каля горада Хікары ў Паўночнай Караліне, піша Insider.

Здарэнне адбылося 30 верасня 2022 года. Інструкцыі навігатара завялі загінулага Філіпа Паксана на мост, які абрынуўся больш як 10 гадоў таму. Яго нават празвалі «мост у нікуды».
Мужчына вяртаўся з вечарынкі з нагоды дня нараджэння сваёй 9-гадовай дачкі на машыне адзін — жонка з дзецьмі з’ехала дадому раней. Мясцовасць была яму дрэнна знаёмая, паколькі яны пераехалі туды незадоўга да здарэння. Убачыць, што мост пашкоджаны, перашкодзіла цемра і дождж. Ніякіх знакаў, якія папярэджваюць аб небяспецы, устаноўлена не было, а агароджы, якія перакрываюць дарогу, знішчылі вандалы.
Сям’я Паксана звярнулася ў суд. Яны хочуць прыцягнуць да адказнасці Google, яе матчыну кампанію Alphabet, а таксама мясцовыя прыватныя кампаніі, у чыёй уласнасці знаходзіцца мост і прылеглыя тэрыторыі, за безадказнасць, якая прывяла да трагічных наступстваў.
Праезд да моста ўжо перакрылі. Прадстаўнік пазоўнікаў адзначыў, што прычынай, з якой мост заставаўся ў няспраўным стане, магла быць дарагоўля рамонту. Але, як аказалася, вырашыць праблему можна было і больш простымі метадамі.
За апошнія некалькі гадоў некалькі чалавек апавясцілі Google пра мост, які абрынуўся, але карту яна так і не абнавіла. Прычым у канкуруючым сэрвісе Apple Maps мост у яго цяперашнім стане пазначаны правільна.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.