Цікавасць да нейрасеткі ChatGPT прывяла да з’яўлення кніг, напісаных ёю або «ў суаўтарстве» з ёй. У сярэдзіне лютага ў краме Amazon Kindle такіх налічвалася больш за 200, адзначае Reuters. Сярод іх ёсць падручнікі па стварэнні кантэнту з дапамогай ChatGPT, дзіцячыя апавяданні, зборнікі паэзіі ды іншае.
Цікавасць да нейрасеткі ChatGPT прывяла да з’яўлення кніг, напісаных ёю або «ў суаўтарстве» з ёй. У сярэдзіне лютага ў краме Amazon Kindle такіх налічвалася больш за 200, адзначае Reuters. Сярод іх ёсць падручнікі па стварэнні кантэнту з дапамогай ChatGPT, дзіцячыя апавяданні, зборнікі паэзіі ды іншае.
На пляцоўцы Amazon нават з’явіўся новы жанр для кніг, напісаных цалкам або часткова ChatGPT. А колькасць новых кніг у ім расце дзень пры дні.
Аднак, адзначае выданне, дакладна сказаць, колькі кніг створана пры ўдзеле ChatGPT, нельга — напрыклад, таму, што многія аўтары не лічаць за патрэбнае пазначаць, што карысталіся штучным інтэлектам, бо Amazon гэтага не патрабуе.
Таксама існуюць пытанні да арыгінальнасці такіх работ, паколькі ChatGPT навучаецца на мільёнах старонак чужога тэксту. Журналісты CNET дзеля эксперыменту вырашылі прыцягнуць яе да напісання навін, але праз памылкі і плагіят у тэкстах праект згарнулі.
«Бацька інтэрнэту» перасцярог ад інвестыцый у АІ-чатботы
На YouTube, Reddit і ў TikTok з’явіліся сотні туторыялаў пра тое, як усяго за некалькі гадзін напісаць кнігу з ChatGPT у самых розных тэмах, напрыклад, пра схемы хуткага ўзбагачэння, парады па харчаванні, праграмаванні і кулінарыі.
Адзін з блогераў расказвае, як менш ніж за дзень напісаў 119-старонкавую навелу і прадае яе ўсяго за $1. Паводле яго слоў, пры наяўнасці грошай і часу любы чалавек можа ствараць з дапамогай АІ па 300 такіх кніг на год.
Эксперты скептычна ставяцца да новага трэнду — яны асцерагаюцца, што такія кнігі могуць напоўніць рынак і пакінуць многіх пісьменнікаў без працы, што напісанне кніг ператворыцца з рамяства ў тавар, а якасць кніг знізіцца. Цікавасць да такіх работ чытачы пакуль праяўляюць не вельмі актыўна, а пісьменнікі называюць кнігі ChatGPT нуднымі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.