
У Вялікабрытаніі высунуты калектыўны пазоў супраць Apple на £785 млн ($1 млрд), піша Reuters. Тэхнагіганта зноў абвінавачваюць у злоўжыванні панаваннем на рынку і завышанай камісіі, якую App Store спаганяе з распрацоўшчыкаў.
Пазоў пададзены ад імя 1566 распрацоўшчыкаў, што месцяцца ў краіне. Абараняць іх інтарэсы ў судзе будзе юрыдычная фірма Geradin Partners. Ініцыятарам справы стаў прафесар у сферы канкурэнтнай палітыкі з Універсітэта Усходняй Англіі Шон Эніс.
На яго думку, камісія надмерна высокая, а дазволіць сабе спаганяць яе кампанія можа толькі таму, што мае манаполію на распаўсюд iOS-праграм. Камісія не толькі несправядлівая сама па сабе, але і шкодзіць усім, уключаючы канчатковых спажыўцоў, бо распрацоўшчыкі атрымліваюць менш грошай і менш выдаткоўваюць на развіццё праграм і інавацыі, мяркуе эканаміст.
Цяпер збор складае ад 15% да 30% у залежнасці ад выручкі распрацоўшчыка на платформе. Раней кампанія казала, што 85% распрацоўшчыкаў App Store наогул не плацяць ніякай камісіі.
Пазоўнікі хочуць, каб суд аб’яднаў іх скаргу з пазовам, пададзеным у 2021 годзе ад імя брытанскіх карыстальнікаў App Store на суму ў £1,5 млрд.

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А ещё имеет наглость иметь монополию на производство самой iOS и устройств, на которых она работает!
Эта проста беспердел какойта! Усё жэстачайша адабраць!