Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

На аснове кодавай базы за 25 гадоў: Google запусціла мадэль, якая дапамагае яе супрацоўнікам пісаць код

Business Insider атрымаў доступ да ўнутраных дакументаў Google, у якіх гаворыцца пра вялікую моўную мадэль Goose — яна прызначаная для ўнутранага выкарыстання супрацоўнікамі пры распрацоўцы новых прадуктаў і мае зрабіць іх эфектыўнейшымі.

2 каментарыя

Goose пабудаваная на базе Gemini, наймагутнейшай LLM тэхнагіганта. Goose навучаная на найлепшым кодзе, напісаным у Google за 25 гадоў. Яна ўмее, напрыклад, адказваць на запыты пра тэхналогіі кампаніі, пісаць код з дапамогай яе ўнутраных інструментаў, а таксама рэдагаваць код па запытах на натуральнай мове.

У адным з дакументаў Goose названая часткай плана Google па «ўкараненні АІ ў кожны этап працэсу распрацоўкі прадуктаў». Таксама Goose стане «першай LLM агульнага прызначэння, ухваленай для напісання кода ўнутры Google».

Мадэль ужо даступная некаторым гуглерам, аднак незразумела, ці функцыянуюць усе яе магчымасці ў поўным аб’ёме. У кантэкснае акно Goose змяшчаецца 28 тысяч токенаў. Іх колькасць вызначае велічыню запыту, які мадэль можа ўзяць у апрацоўку, што асабліва важна пры працы з буйнымі фрагментамі кода, якія могуць дасягаць тысяч радкоў. У стварэнні Goose удзельнічалі падраздзяленні Google Brain, DeepMind, а таксама інфраструктурныя каманды Google.

Бигтехи лгут о рисках ИИ для человечества ради господства на рынке. Так считает сооснователь Coursera и Google Brain
Бигтехи лгут о рисках ИИ для человечества ради господства на рынке. Так считает сооснователь Coursera и Google Brain
По теме
Бигтехи лгут о рисках ИИ для человечества ради господства на рынке. Так считает сооснователь Coursera и Google Brain

Пры гэтым кіраўніцтва Google у каментарах BI падкрэслівала, што звальненні, якія працягваюцца ў кампаніі, не звязаныя з тым, што супрацоўнікаў выцясняе АІ.

Не так даўно Microsoft адкрыла сваім супрацоўнікам доступ да фірмовага АІ-асістэнта Microsoft 365 Copilot — версіі Copilot, якая працуе ўнутры пакета яе бізнэс-праграм. Так кампанія спрабуе пашырыць аўдыторыю Microsoft 365 Copilot, рэліз якога адбыўся ў мінулым лістападзе. Каштуе ён $30 на карыстальніка на месяц.

The Information: Google готовится заменить часть сотрудников искусственным интеллектом
The Information: Google готовится заменить часть сотрудников искусственным интеллектом
По теме
The Information: Google готовится заменить часть сотрудников искусственным интеллектом
Google консолидирует свои ИИ-подразделения чтобы угнаться за OpenAI
Google консолидирует свои ИИ-подразделения, чтобы угнаться за OpenAI
По теме
Google консолидирует свои ИИ-подразделения, чтобы угнаться за OpenAI
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году
По теме
Гендиректор Google сказал сотрудникам готовиться к новым сокращениям в этом году

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Если бы LLM еще помогала читать код... ибо 90-95% времени код читается, а не пишется

0

Есть у них такие функции тоже - «опиши код»