На Марсе знайшлі велізарныя паклады лёду ў раёне экватара
Даследчыкі навуковай місіі Еўрапейскага касмічнага агенцтва (EKA) Mars Express выявілі вялікую колькасць вадзянога лёду. Што праўда, да яго будзе цяжка дабрацца астранаўтам, якія прыляцяць на планету.
Даследчыкі навуковай місіі Еўрапейскага касмічнага агенцтва (EKA) Mars Express выявілі вялікую колькасць вадзянога лёду. Што праўда, да яго будзе цяжка дабрацца астранаўтам, якія прыляцяць на планету.
15 гадоў таму зонд Mars Express выявіў незвычайны адклад мяккай пароды працягласцю амаль 5000 кіламетраў ля экватара планеты. Аб’ект назвалі Medusae Fossae Formation (MMF). Даследчыкі лічаць MMF паваротным момантам у гісторыі Марса. Навукоўцы мяркуюць, што вывяржэнне, якое стварыла фармацыю, выкінула ў атмасферу велізарную колькасць газаў і вадзяной пары.
Месцы верагоднага залягання лёду пад экватарам Марса. Крыніца: Planetary Science Institute.
MMF фармавалася на працягу 3 мільярдаў гадоў з патокаў лавы і пакрылася тоўстым пластом вулканічнага попелу. Сёння MMF з’яўляецца асноўнай крыніцай пылу для гіганцкіх сезонных пылавых бур. Даследаванне аб’екта радарам MARSIS прывяло да новага адкрыцця: MMF змяшчае не толькі пыл, але і значныя паклады вадзянога лёду.
Навукоўцы мяркуюць, што таўшчыня ледзянога пояса, пакрытага зацвярдзелым вулканічным попелам і сухім пылам, дасягае 3,7 кіламетра. Лёд не крышталёва чысты, а моцна забруджаны пылам. Аб’ёму выяўленай вады дастаткова, каб пакрыць усю паверхню планеты акіянам глыбінёй ад 1,5 да 2,7 метра.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Арни с часами не туда поехал, нужно было сразу ехать на Марс.
Без него там ни как.