На Mozilla падалі скаргу за трэкінг карыстальнікаў праз Firefox
Венская праваабарончая група NOYB падала скаргу на Mozilla ў аўстрыйскія органы абароны даных. Распрацоўшчыкаў Firefox абвінавачваюць у тым, што браўзер без дазволу сочыць за дзеяннямі карыстальнікаў у сеціве, піша Reuters.
Венская праваабарончая група NOYB падала скаргу на Mozilla ў аўстрыйскія органы абароны даных. Распрацоўшчыкаў Firefox абвінавачваюць у тым, што браўзер без дазволу сочыць за дзеяннямі карыстальнікаў у сеціве, піша Reuters.
NOYB (None of Your Business) — група абароны правоў у сферы лічбавых тэхналогій. Тут заяўляюць, што Mozilla ўкараніла ў Firefox функцыю «атрыбуцыі з захаваннем канфідэнцыйнасці, якая ператварыла браўзер у сродак сачэння за карыстальнікамі без іх ведама для ўладальнікаў сайтаў.
Mozilla сцвярджае, што функцыя закліканая дапамагчы сайтам зразумець, як у іх працуе рэклама, без збору інфармацыі пра асобных карыстальнікаў. Такая недакучлівая альтэрнатыва міжсайтаваму трэкінгу мусіла дапамагчы скараціць збор персанальных даных.
Спецыялісты NOYB лічаць, што нават менш інвазіўны варыянт, у адпаведнасці з еўрапейскім заканадаўствам, парушае правы карыстальнікаў, тым больш што ў Firefox ён уключаны па змаўчанні. Там дадалі, што функцыя першапачаткова мае быць выключаная, а юзерам мае быць дадзены выбар. Таксама ў арганізацыі патрабуюць, каб Mozilla інфармавала іх пра тое, як збірае звесткі, і выдаліла незаконна сабраныя звесткі мільёнаў чалавек.
У чэрвені NOYB паскардзілася на Alphabet за трэкінг карыстальнікаў праз Chrome. Таксама група падала сотні скаргаў супраць тэхнагігантаў, і некаторыя з іх выліліся ў буйныя штрафы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В принципе есть open source браузеры, а также форки.
https://f-droid.org/ru/packages/de.baumann.browser/ Нужно будет попробовать🤔